Апоўдні 12 жніўня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная патрабаваньню правядзеньня міжнароднага расьсьледаваньня выкраданьняў і забойстваў апанэнтаў беларускага рэжыму. Падчас імпрэзы таксама будзе агучаны фармат падрыхтоўкі да акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, якая пройдзе 16 жніўня ў Менску.
У прэсавай канфэрэнцыі возьмуць удзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў, лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімер Някляеў, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.