Некалькі дзесяткаў маладых людзей арганізавалі ланцужок уздоўж праспэкту Незалежнасьці. Яны трымалі партрэты палітзьняволеных, мінакам раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра іх справы.
Пра гэта паведамляе сайт "Эўрапейскай Беларусі".
Пасьля завяршэньня акцыі былі затрыманыя чатыры яе ўдзельнікі: Максім Вінярскі, Аляксандар Шумейка, Аляксандра Андрэева і Зьміцер Пляшчынскі. Іх пратрымалі тры гадзіны і вызвалілі без складаньня пратаколаў.
Фота "Эўрапейская Беларусь"
Больш падрабязна пра травеньскі Дзень салідарнасьці, а таксама пра пэрспэктыву гэтай акцыі – пазьней на сайце Свабоды