Мясцовыя актывісты зьбіраліся 15 жніўня правесьці збор подпісаў за вылучэньне лідэра руху "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева дэлегатам на чацьвёрты Ўсебеларускі народны сход.
У адказе з Ваўкавыскага райвыканкама, паводле грамадзкага актывіста Віталя Гуляка, тлумачыцца, што пікет, згодна з заканадаўствам, ня можа праводзіцца дзеля збору подпісаў.
Апрача таго ў гарвыканкаме ня ведаюць, калі адбудзецца чацьвёрты Ўсебеларускі народны сход і, маўляў, дагэтуль ня вызначаны парадак вылучэньня дэлегатаў. На падставе гэтага ваўкавыскія ўлады і адмовілі ў правядзеньні пікета.
Зьбіраць подпісы за Някляева забаранілі і ў Бялынічах.
Бялыніцкі райвыканкам таксама не дазволіў правесьці 15 жніўня пікет дзеля збору подпісаў за вылучэньне дырэктара дасьледча-асьветніцкай установы "Рух наперад" Уладзімера Някляева дэлегатам на Ўсебеларускі народны сход.
У адказе за подпісам старшыні раённай вэртыкалі Аляксандра Вароніна адмова аргумэнтуецца тым, што на дадзены момант ня вызначаная дата правядзеньня сходу.
"Была агучаная Лукашэнкам ідэя правядзеньня сходу. Створаны аргкамітэт і зацьверджаныя асобы, адказныя за яго падрыхтоўку. Мы як людзі актыўныя зразумелі так, што можна распачынаць збор подпісаў. Мы ж нічога не парушылі, але нас яшчэ Варонін папярэджвае, што ў выпадку несанкцыянаванага правядзеньня пікету нас прыцягнуць да адказнасьці. Што сабе думае раённая вэртыкаль?" — камэнтуе адмову актывіст Барыс Вырвіч.
Заяўку на пікет падавалі трое бялыніцкіх актывістаў. Ён меўся адбыцца на пляцоўцы перад раённым Домам быту.
Апошні раз у Бялынічах пікетавалі ў 2006 годзе падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Улады не далі дазволу, аднак заяўнікі пікет правялі. На ім актывісты агітавалі за кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.
Учора не дазволілі правесьці пікет дзеля збору подпісаў за вылучэньне Ўладзімера Някляева дэлегатам на Чацьвёрты ўсебеларускі народны сход у Бабруйску з той жа, як і ў Бялынічах, фармулёўкай забароны.
Заяўку на пікет за Някляева падалі і ў Магілёве. Ад 28 ліпеня трое заяўнікаў чакаюць адказу з гарвыканкаму.