Беларусь павялічыла на 400 мільёнаў даляраў выпуск 5-гадовых эўрабондаў з купонам 8,75% гадавых, разьмешчаны ў ліпені.
У выніку аб'ём беларускіх эўрабондаў дасягнуў 1 мільярда даляраў. Аблігацыі дадаткова разьмешчаныя па цане 102% ад наміналу. Іх прыбытковасць склала 8,251% гадавых, перадае "Інтэрфакс".
Беларусь 26 ліпеня ўпершыню разьмясьціла 5-гадовыя сувэрэнныя эўрабонды на 600 мільёнаў даляраў з прыбытковасьцю 9% гадавых. Купон быў зафіксаваны на ўроўні 8,75% гадавых. Кошт разьмяшчэньня папераў склаў 99,011% ад наміналу. Эўрабонды пагашаюцца 3 жніўня 2015 года.
Арганізатарамі выпуску выступілі BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і "Сбербанк".