Сьвятлану Байкову вярнулі ў турму КДБ

Сьвятлана Байкова

У другой палове дня 6 жніўня Сьвятлану Байкову пасьля агляду ў шпіталі КДБ вярнулі ў ізалятар КДБ — «амэрыканку». Пра гэта паведаміў адвакат Міхаіл Воўчак, які бачыўся са сваёй падабароннай пасьля яе абсьледаваньня:

«Дактары праверылі яе аналізы і сказалі, што яе стан здароўя паляпшаецца. Ранейшае пагаршэньне патлумачылі галадоўкай. Сьвятлана Байкова спадзяецца, што ёй сапраўды будзе лепш».

Ужо амаль 6 месяцаў былую сьледчую ўтрымліваюць пад вартай, абвінавачваючы ў службовых злоўжываньнях падчас расьсьледаваньня карупцыйных спраў. Шмат хто ў Беларусі мяркуе, што былой сьледчай помсьцяць за антыкарупцыйную дзейнасьць.