Мядзведзеў: Лукашэнка абяцаў прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю

Расейскі кіраўнік Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што Масква зацікаўленая ў прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Расея хацела б, каб іншыя краіны таксама прызналі Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, але гэта не зьяўляецца самамэтай, заявіў прэзыдэнт Расеі Мядзведзеў.

"Мы зацікаўленыя ў тым, каб іх прызнавалі. Але гэта не самамэта. Такой задачы не стаяла і не стаіць", -- сказаў Мядзведзеў у гутарцы з журналістамі.

Кажучы аб пазыцыі Менску па гэтым пытаньні, кіраўнік расейскай дзяржавы паведаміў, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней казаў пра намер прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Па словах Мядзведзева, такое абяцаньне беларускі лідэр даў у прысутнасьці кіраўнікоў шэрагу краін СНД.

"Ён сказаў: "Я ўрачыста абяцаю, што я ўсё зраблю за самы кароткі час", -- цытуе словы Мядзьведзева Інтэрфакс.