Суд – за Менгарвыканкам

Гаспадарчы суд Менску прызнаў факт нікчэмнасьці дамовы арэнды паміж адукацыйнай установаю “Рух наперад” і таварыствам з абмежаванай адказнасьцю “Tina Vlati” ад 10 лютага 2010 году.

Пастанова суду азначае, што ад самага пачатку “Рух наперад” фактычна ня меў юрыдычнага адрасу.

На 29 ліпеня 2010 году ў Гаспадарчым судзе Менску былі заплянаваныя адразу два судовыя паседжаньні па пазовах Менгарвыканкаму да адукацыйнай установы “Рух наперад”, якая заснавала кампанію “Гавары праўду”.

Меркавалася, што раніцай пачнецца разгляд апэляцыі Менгарвыканкаму на рашэньне Гаспадарчага суду Менску. Тым рашэньнем было пастаноўлена не задавальняць пазову аб прыпыненьні дзейнасьці асьветніцкай установы "Рух наперад", якая заснавала кампанію "Гавары праўду". Але адразу ж пасьля прадстаўленьня складу судовай калегіі прадстаўнік Менгарвыканкаму зьвярнуўся з хадайніцтвам. Сэнс яго ў тым, што ў адпаведнасьці з артыкулам 145 Гаспадарча-працэсуальнага кодэксу Менгарвыканкам хадайнічае аб прыпыненьні разгляду справы па апэляцыйнай скарзе да прыняцьця рашэньня па другім пазове Менгарвыканкаму. Гэты другі пазоў да таварыства з абмежаванай адказнасьцю "Tina Vlati" і ўстановы "Рух наперад" патрабаваў прызнаць несапраўднай дамову арэнды.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце "Свабоды".