Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс, які адпачывае ў Беларусі, праедзе на ровары па мясьцінах непадалёк ад мяжы зь Літвой, дзе афіцыйны Менск плянуе пабудаваць АЭС.
"Магчыма, мы зможам самі пераканацца ў рэалізацыі плянаў", — сказаў Кубілюс у інтэрвію Žinių radijas.
Ён адзначыў, што Літва нэгатыўна ацэньвае пляны Беларусі пабудаваць АЭС на Астравецкай пляцоўцы.
"Я неаднаразова казаў пра гэта і прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму, і прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку. Беларусь, з аднаго боку, дэкляруе разьвіцьцё праекту і разьвівае яго, а з другога боку — запрашае нас далучыцца. Я не рызыкну меркаваць, на якой стадыі знаходзіцца праект — ці дакладна ён рэалізуецца", — сказаў Кубілюс.
Ён апавёў, што чуў аб прапанове беларусаў зрабіць праект беларуска-літоўскім, а магчыма, і беларуска-эўрапейскім.
Кубілюс спадзяецца, што Літва і Беларусь, пашыраючы магчымасьці перамоваў па важных сумесных праектах, пяройдуць і да пытаньня, ці насамрэч беларусам выгадна будаваць АЭС там, дзе яны плянуюць.
Астравецкая пляцоўка знаходзіцца за 55 кілямэтраў ад Вільні і за 20 кілямэтраў ад мяжы зь Літвой.