Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і эўракамісар Фюле пагавораць пра візы

Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый сустрэліся з эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюлем.

Праваабаронца Алег Гулак паведаміў «Свабодзе», што эўракамісар заслухаў прадстаўнікоў трэцяга сэктару і выказаўся, што гатовы да разгляду шэрагу пытаньняў. У прыватнасьці гэта тычыцца пытаньня аб візах.