Часопіс “ПрайдзіСвет” абвясьціў конкурс перакладчыкаў

Конкурс прысьвечаны жанчынам у літаратуры. Увазе канкурсантаў прапануюцца 8 вершаў на сямі мовах — ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расейскай, украінскай і францускай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў наступным нумары часопіса.

Верш для рубрыкі абраў перакладчык і пераможца трох папярэдніх конкурсаў часопісу і Кубку майстра Андрэй Стэфановіч. Ён прапанаваў верш — «Gedichte» Готфрыда Бэна.