У сераду, 30 чэрвеня, з 11 да 12 гадзін на пытаньні наведнікаў сайту "Свабоды" адказваў Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Майкл Скэнлан.
Майкл Скэнлан узначальвае амбасаду ЗША ў Менску з 30 чэрвеня 2009 году.
Спадар Скэнлан пачаў дыпляматычную службу ў 1991 годзе ў амбасадзе ЗША ў Лёндане. У 1992 годзе ўдзельнічаў у падрыхтоўцы адкрыцьця амэрыканскай амбасады ў Алматы. З 1993 па 1995 год узначальваў палітыка-эканамічны аддзел амбасады ЗША ў Бішкеку, а з 1995 па 1996 год працаваў на такой жа пасадзе ў Ерэване. З 1996 па 1998 год Майкл Скэнлан быў прыкамандзіраваны да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дзе займаў пасаду спэцыяльнага дарадцы Кіраўніка па грамадзянскіх зносінах пераходнай адміністрацыі ААН ва Ўсходняй Славоніі (UNTAES), Харватыя. З 1998 па 2000 г. працаваў у якасьці кіраўніка палітыка-эканамічнага аддзелу консульства ЗША ва Ўладзівастоку, дзе на працягу трох месяцаў выконваў і абавязкі генэральнага консула. У той жа пэрыяд спадар Скэнлан быў накіраваны на шэсьць месяцаў у Падгорыцу (Чарнагорыя) для адкрыцьця прадстаўніцтва ЗША. З 2000 па 2002 год узначальваў аддзяленьне амбасады ЗША ў Баня-Луцы (Босьнія і Герцагавіна), а з 2002 па 2004 год у Дзярждэпартамэнце ЗША займаў пасаду спэцыяльнага дарадцы па пытаньнях Украіны, Малдовы і Беларусі ў офісе каардынатара амэрыканскай дапамогі краінам Эўропы і Эўразіі. Апошнім прызначэньнем Майкла Скэнлана перад прыездам у Беларусь была пасада кіраўніка аддзелу тэхнічнай дапамогі органам правапарадку і правасудзьдзя ў амбасадзе ЗША ў Кіеве, якую ён займаў з 2004 па 2008 год.
У 1984 годзе Майкл Скэнлан атрымаў ступень бакаляўра ў школе замежных спраў Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту, а ў 1989 годзе – ступень магістра міжнародных адносін у школе права і дыпляматыі ўнівэрсытэту Тафтс.
Майкл Скэнлан валодае шэрагам ганаровых узнагарод Дзярждэпартамэнту ЗША. Валодае басьнійскай, сэрбскай і расейскай мовамі. Вывучае беларускую.
Адказы Майкла Скэнлана на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org чытаць ТУТ.
Майкл Скэнлан: “Мяч на беларускім баку поля”