12 чэрвеня на паседжаньні сойму Партыі БНФ Віктар Івашкевіч публічна заявіў, што на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах ён будзе працаваць у камандзе кандыдата ў прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Сваё рашэньне Івашкевіч патлумачыў тым, што “ня хоча займацца мышынай валтузьнёй, якая цяпер адбываецца ў партыі БНФ”. “Я не хачу боўтацца ў сьмярдзючай вадкасьці, а хачу змагацца з рэжымам. Менавіта гэтае жаданьне, а не займаньне кулюарнымі маніпуляцыямі, і вызначыла маё рашэньне”, – заявіў Івашкевіч
Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску. З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім народным фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падпадаў пад адміністрацыйныя пакараньні і арышты. Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкулу “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта. Намесьнік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Цяпер – кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі БНФ.
Адказы на пытаньні наведнікаў сайту можна прачытаць ТУТ