Навукова Мэтадычная Рада Міністэрства культуры падтрымала прапанову архітэктара Міхаіла Гайдуковіча аб фармаваньні гісторыка-культурнага комплексу «Брэст» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці. Плян прадугледжвае аднаўленьне шэрагу комплексаў і будынкаў старога гораду.
Як паведаміла Свабодзе архітэктар Ірына Лаўроўская, у сувязі з гэтым у Берасьці ствараецца новы творчы калектыў, які на працягу трох месяцаў павінен распрацаваць канкрэтныя прапановы музэефікацыі і адаптацыі гістарычнай забудовы, выканаць макет і прадставіць прапановы на разгляд прэзыдэнту Беларусі.
У склад творчага калектыву далі згоду ўвайсьці калектыў архітэктараў «Брэстрэстаўрацыяпраект» на чале з Уладзімірам Казаковым, архітэктары Валерый Кіскевіч і Аляксей Андраюк, незалежная група пад кіраўніцтвам доктара архітэктуры і ўрбаністыкі Ірыны Лаўроўскай.
У 1992 годзе пад кіраўніцтвам археоляга Валянціна Собаля былі праведзеныя раскопкі на даўнім замухавецкім прадмесьці Берасьця і выяўленыя асаблівасьці аб’ёмна-прасторавай структуры кляштара і касьцёла бэрнардынак. Менавіта гэты будынак сёньня разглядаецца як найбольш верагодны для прыярытэтнага аднаўленьня. Якая будзе ягоная новая функцыя, яшчэ ня вызначана.
Каардынаваць працу творчага калектыву будзе Міхаіл Гайдуковіч.