Першы чэмпіянат сьвету па футболе адбыўся ва Ўругваі ў 1930 годзе. Гэта быў першы і адзіны мундыяль, які ня меў папярэдняга адборачнага турніру і на які…проста запрашалі.
Шкада, што беларусы ня мелі незалежнай дзяржавы ў той час — а так і ў нашай гісторыі мог значыцца ўдзел у фінальным турніры футбольнага чэмпіянату сьвету. Эўрапейскія краіны, дарэчы, згаджаліся зусім неахвотна, бо трэба было невядома колькі пілаваць праз Атлянтыку на караблі, да таго ж яшчэ на сьвежай памяці была гісторыя з "Тытанікам" (1912). Арганізатары аплочвалі гасьцям дарогу, у выніку з Эўропы прыбылі 4 зборныя: Францыі, Бэльгіі, Югаславіі, Румыніі. Астатнія 9 камандаў былі з абодвух амэрыканскіх кантынэнтаў. 4+9=13. Арытмэтыка простая, як бублік. Усяго 13 камандаў згулялі ў першым чэмпіянаце сьвету па футболе, усе гульні прайшлі ў сталічным Мантэвідэо, чэмпіёнам сталі гаспадары турніру.
Другі чэмпіянат адбыўся ў 1934 годзе ў Італіі, дзе гаспадарыў Бэніта Мусаліні. Ахвотных памерацца сіламі на футбольным полі было ўжо болей — 32. Таму давялося арганізоўваць адборачны турнір, каб адсеяць роўна палову. Упершыню засьвяціліся на мундыялі і прадстаўнікі Афрыкі — эгіпцяне. Засьвяціліся не ў значэньні "зазьзялі", а менавіта "адзначыліся" — вылецелі ў першым раўндзе. А чэмпіёнамі сталі ізноў мясцовыя футбалісты, якія ў фінале перамаглі зборную Чэхаславакіі. Вялікі футбольны заўзятар Мусаліні быў задаволены.
Права на правядзеньне мундыялю ФІФА першапачаткова зьбіралася аддаваць па чарзе Эўропе ды Паўднёвай Амэрыцы, але чамусьці атрымалася так, што замест Аргентыны гаспадыняй трэцяга па ліку чэмпіянату стала Францыя. Лацінаамэрыканцы пакрыўдзіліся, у выніку з Новага Сьвету толькі Бразылія ды… зусім не футбольная Куба прыехалі на турнір. Яшчэ 12 камандаў былі з Эўропы, таксама ўдзельнічала зборная Галяндзкай Ост-Індыі (будучая Інданэзія). Зборная Нямеччыны, якая выступала пад сьцягам са свастыкай, прайграла ў самым першым раўндзе швайцарцам. У тыя часы ў выпадку нічыйнага выніку і неабходнасьці вызначыць пераможцу гулялі паўторны матч. Спачатку Швайцарыя і Нямеччына зрэмісавалі 1:1, а праз 4 дні швайцарцы перамаглі 4:2. Той турнір выйграла зборная Італіі, у фінале фіяска пацярпелі вугорцы.
Першы чэмпіянат сьвету па футболе сярод жанчын адбыўся толькі ў 1991 годзе ў Кітаі, турнір выйграла зборная ЗША.