Новым кіраўніком незарэгістраванага Саюзу палякаў стала Анжаліка Арэхва, якая дагэтуль зьяўлялася намесьнікам кіраўніка арганізацыі. Так вырашылі сёньня падчас галасаваньня сябры Галоўнай рады СПБ, якія зьбіраліся ў Горадні.
Анжаліка Борыс, якая кіравала Саюзам пяць гадоў, днямі адмовілася ад кіраўніцтва з асабістых прычынаў. Яна на паседжаньні рады не прысутнічала. А.Арэхва будзе выконваць абавязкі старшыні да наступнага зьезду СПБ, які адбываецца раз на чатыры гады, апошні прайшоў летась.
Паседжаньне галоўнай рады СПБ