Генэральная пракуратура Кіргізстану атрымала адмоўны адказ зь Менску на свой запыт аб экстрадыцыі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога на радзіме абвінавачваюць у шэрагу крымінальных злачынстваў.
Паводле прад’яўленых абвінавачаньняў Курманбеку Бакіеву пагражае пакараньне да 20 гадоў турэмнага зьняволеньня. Сьмяротнае пакараньне ў Кіргізстане скасаванае. Запыт аб выдачы Бакіева быў абгрунтаваны Кішынэўскай канвэнцыяй краін СНД "Аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах".
Як паведаміў "Свабодзе" начальнік арганізацыйна-інспэктарскай управы Генэральнай пракуратуры Кіргізстану Сумар Насіза, афіцыйны адказ на іхні запыт аб выдачы Бакіева за подпісам намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука быў атрыманы ў панядзелак. Адказ кароткі, на адным аркушы. Стук спасылаецца на падпункт Е пункту 8 Кішынёўскай канвэнцыі аб прававой дапамозе 2002 году, згодна зь якім выдача грамадзян не адбываецца, калі ёсьць падставы меркаваць, што запыт зьвязаны зь перасьледам асобы паводле расавых, рэлігійных ці палітычных матываў.
Дакумэнт беларускай пракуратуры далей цытуе прадстаўнік пракуратуры Кіргізстану Сумар Насіза:
"Падзеі, якія адбыліся ў Кіргізстане, і іх дынаміка, характар прад'яўленых Бакіеву абвінавачаньняў даюць важкія падставы меркаваць, што запыт аб выдачы зьвязаны зь перасьледам яго паводле палітычных перакананьняў. У сувязі з гэтым запыт Генэральнай пракуратуры Кіргіскай Рэспублікі пакінуты без задавальненьня".
Спадар Насіза выказаў неразуменьне, якія палітычныя перакананьні спадара Бакіева мае на ўвазе беларуская пракуратура. На ягоную думку, матывацыя адмовы не адпавядае рэчаіснасьці:
"Сьледчыя органы прад'явілі афіцыйнае абвінавачаньне экс-прэзыдэнту Кіргізскай рэспублікі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку зьвязаным з забойствам грамадзян. У сувязі з гэтым судом быў абраны арышт як мера стрыманьня. Усе гэтыя дакумэнты мы прадставілі беларускаму боку і гарантавалі, што Бакіеў будзе адказваць толькі за канкрэтныя дзеяньні і ня будзе перасьледавацца паводле палітычных ці іншых матываў і што справа будзе вырашацца выключна судом".
Начальнік арганізацыйна-інспэктарскай управы Генэральнай пракуратуры Кіргізстану Сумар Насіза заявіў, што ягоная краіна будзе працягваць дамагацца ад Беларусі выдачы Бакіева. Якім чынам — будзе вырашана пасьля таго, як экспэрты ацэняць адказ зь Менску.
"Мы выканалі ўсе патрабаваньні ў рамках канвэнцыі... Я думаю, што беларускі бок прыняў палітычнае рашэньне, а не рашэньне ў адпаведнасьці з канвэнцыяй, беручы пад увагу тое, што прэзыдэнт Беларусі А. Лукашэнка афіцыйна заявіў, што спадар Бакіеў знаходзіцца пад ягонай абаронай і любыя патрабаваньні аб ягонай экстрадыцыі ня будуць разглядацца".
Курманбеку Бакіеву прад'яўленае абвінавачваньне ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і саўдзеле ў забойстве дзьвюх і болей асоб падчас падзеяў 7 красавіка ў Бішкеку.
Сам Бакіеў на прэсавай канфэрэнцыі 14 чэрвеня гэтыя абвінавачаньні назваў надуманымі:
"Я чуў, што крымінальную справу завялі супраць мяне — нібыта я перавысіў свае паўнамоцтвы і стварыў структуры, не прадугледжаныя законам. Працуючы на пасадзе прэзыдэнта, маючы юрыдычную службу і іншыя структуры, мы ніяк не маглі дапусьціць парушэньня Канстытуцыі. Перш за ўсё таму, што прэзыдэнт зьяўляецца яе гарантам. Таму гэта ўсё надуманае і ня мае ніякіх падстаў пад сабою".
Праваабаронца Алег Воўчак мяркуе, што Беларусь мае ўсе юрыдычныя падставы, каб выдаць Бакіева Кіргізстану, і што аргумэнты, якімі беларускія пракуроры матывуюць адмову гэта зрабіць, не адпавядаюць палажэньням міжнароднай канвэнцыі. Воўчак перакананы, што калі будуць абраныя новыя прэзыдэнт і парлямэнт Кіргізстану, Беларусі зробіцца складаней утрымліваць Бакіева ў сябе.
"Гэта ўсё адаб'ецца на іміджы Белаурсі. Калі Бакіева будзе шукаць Інтэрпол і Беларусь ня будзе яго аддаваць, то гэта будзе кваліфікавацца як саўдзел ва ўкрываньні злачынца".
Паводле кіраўніка Нацыянальнага бюро Інтэрполу ў Кіргізстане Канстанціна Назарава, запыт на затрыманьне Курманбека Бакіева накіраваны ў гэтую арганізацыю 8 траўня. Цяпер ён знаходзіцца на вывучэньні ў аддзеле прававых пытаньняў Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу. Рашэньне пакуль ня ўхваленае.