У парадак дня сэсіі Міжнароднай канфэдэрацыі працы, якая працягвае паседжаньні ў Жэнэве, уключана пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі. Ад рашэньняў, якія прымуць у Жэнэве, будзе залежаць вяртаньне Беларусі ў сыстэму гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу.
У 2007 годзе за парушэньні правоў прафсаюзаў Эўразьвяз прыпыніў для Беларусі рэжым гандлёвых прэфэрэнцыяў, павысіўшы, такім чынам, на 3% экспартнае мыта для беларускіх тавараў. Для іх вяртаньня беларускія ўлады павінны выканаць 12 рэкамэндацый МАП. Яны павінны прадставіць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць свае першасныя арганізацыі, даць ім права працаваць на ўзроўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, спыніць перасьлед грамадзянаў па прафсаюзнай прыналежнасьці і гэтак далей.
У штогадовых сэсіях Міжнароднай канфэдэрацыі працы бяруць удзел прадстаўнікі афіцыйнага Менску і дэмакратычных прафсаюзаў. Сёлета ўрадавую частку дэлегацыі ўзначальвае міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. У складзе дэлегацыі — старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, ад наймальнікаў — старшыня саюзу некамэрцыйных арганізацый «Канфэдэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)» Анатоль Харлап, а таксама старшыня беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
На мінулагодніх дыскусіях у Жэнэве выступаў віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Патупчык. Ён заяўляў, што ў краіне «назіраецца прагрэс у сфэры правоў працоўных». Аднак Камітэт нормаў і стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы заклікаў урад Беларусі «падвоіць высілкі для забесьпячэньня поўнай свабоды аб’яднаньняў працоўных». Камітэт узяў пад увагу інфармацыю пра захады беларускіх уладаў для выкананьня рэкамэндацыяў МАП. Аднак папрасіў, каб беларускі ўрад прадставіў дакладны плян поўнага выкананьня ўсіх рэкамэндацыяў.
Сёлета дэмакратычныя прафсаюзы Беларусі падрыхтавалі сваё бачаньне сытуацыі з правамі працоўных, паведаміў намесьнік старшыні беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікола Канах. Ён заявіў, што ў Беларусі працягваецца парушэньне правоў незалежных прафсаюзаў.
«Па гэтым пытаньні працавала камісія Міжнароднай арганізацыі працы і Эўразьвяз. На падставе гэтага Беларусь пазбаўленая прэфэрэнцый у гандлі. Для таго, каб аднавіць гэтыя ільготы ў гандлі, ураду зроблена 12 рэкамэндацый, якія ён павінен выканаць. Вакол гэтых рэкамэндацый цяпер усё і ідзе. Урад спрабуе даказаць, што ён супрацоўнічае з МАП, вырашае пытаньні па выкананьні рэкамэндацый. А мы кажам, што жаданьне ёсьць, а на практыцы ніякіх дзеяньняў няма. Таму ў чарговы раз Беларусь будзе ўнесена на разгляд гэтай канфэрэнцыі. Наколькі я ведаю, урад падрыхтаваў добрую справаздачу. Мы падрыхтавалі сваё бачаньне і новыя факты парушэньня правоў прафсаюзаў. Мы дамагаемся аднаго: мы хочам, каб гэтыя прэфэрэнцыі ў краіну вярнуліся, але не таму, што мы адмовіліся ад сваіх правоў, а таму, што ўрад забясьпечвае нашы правы і свае абавязаньні перад міжнароднай супольнасьцю».
Паводле эканаміста Міхала Залескага, страты ад гэтых санкцый у доўгатэрміновым маштабе складуць агулам да паўмільярда даляраў.
«Такія пакараньні маюць прынцыповы характар. Штогадовыя страты не такія вызначальныя для краіны. Страты да ста мільёнаў на год магчымыя пры самым жорсткім выкананьні санкцый. А паводле ацэнак, скажам, Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту, 12-20 мільёнаў будзе страты за год. Яно, здавалася б, неістотна. Але для некаторых прадпрыемстваў, скажам, для Аршанскага ільнокамбінату, гэта досыць сур’ёзныя перашкоды. Але рэч ня толькі ў гэтым. Самае галоўнае, што гэты страты павучальныя, карныя. Яны паказваюць ухіленьні ад эўрапейскіх парадкаў, якія дапускае Беларусь».
У штогадовых сэсіях Міжнароднай канфэдэрацыі працы бяруць удзел прадстаўнікі афіцыйнага Менску і дэмакратычных прафсаюзаў. Сёлета ўрадавую частку дэлегацыі ўзначальвае міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. У складзе дэлегацыі — старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, ад наймальнікаў — старшыня саюзу некамэрцыйных арганізацый «Канфэдэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)» Анатоль Харлап, а таксама старшыня беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
На мінулагодніх дыскусіях у Жэнэве выступаў віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Патупчык. Ён заяўляў, што ў краіне «назіраецца прагрэс у сфэры правоў працоўных». Аднак Камітэт нормаў і стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы заклікаў урад Беларусі «падвоіць высілкі для забесьпячэньня поўнай свабоды аб’яднаньняў працоўных». Камітэт узяў пад увагу інфармацыю пра захады беларускіх уладаў для выкананьня рэкамэндацыяў МАП. Аднак папрасіў, каб беларускі ўрад прадставіў дакладны плян поўнага выкананьня ўсіх рэкамэндацыяў.
Сёлета дэмакратычныя прафсаюзы Беларусі падрыхтавалі сваё бачаньне сытуацыі з правамі працоўных, паведаміў намесьнік старшыні беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікола Канах. Ён заявіў, што ў Беларусі працягваецца парушэньне правоў незалежных прафсаюзаў.
Мы хочам, каб гэтыя прэфэрэнцыі ў краіну вярнуліся, але не таму, што мы адмовіліся ад сваіх правоў, а таму, што ўрад забясьпечвае нашы правы…