Сёньня судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Юры Валашыненка пакараў штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавету, каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастуся Жукоўскага — за абразу міліцыянта на выбарчым участку.
Кастусь Жукоўскі так паставіўся да выраку суду:
«Пакаралі за тое, што я назваў рэчы сваімі імёнамі. Басалкін Уладзімер, капітан, палічыў, што я яго моцна абразіў, назваўшы „чучалам“. У той момант, калі здарылася вялікае парушэньне выбарчага заканадаўства, ён не прыняў ніякіх мераў. І калі ў яго функцыя — толькі палохаць мяне, то ён і ёсьць „чучала“. Злодзея, калі ён крадзе сумку, называюць злодзеем. Гэта абраза ці не? Так і міліцыянт. Менавіта як чалавека я яго не абражаў. Ён выконваў функцыю прадстаўніка ўнутраных органаў, і я назваў рэчы сваімі імёнамі».
Інцыдэнт адбыўся амаль месяц таму падчас датэрміновага галасаваньня ў Студэнцкай выбарчай акрузе. Спадар Жукоўскі як кандыдат у дэпутаты прыйшоў на выбарчы ўчастак і папрасіў пратакол датэрміновага галасаваньня. Сакратарка камісіі Сьвятлана Смыкоўская адмаўлялася гэта зрабіць. І толькі калі Кастусь патэлефанаваў у Цэнтравыбаркам, сакратарка ўзяла чысты блянк і на вачах кандыдата стала ўпісваць у пратакол нейкія лічбы:
«Гэта злоснае парушэньне. На гэта павінны рэагаваць унутраныя органы. Навошта тады, міліцыянт, ты сядзіш тут? Капітан проста гэтага не хацеў заўважаць. І сёньня ён казаў, што не павінен быў рэагаваць, што яго задача — сачыць за правапарадкам».
Паколькі Ўладзімер Басалкін ніяк не рэагаваў на заяву кандыдата пра парушэньне, Жукоўскі праз тэлефон «102» стаў выклікаць нарад міліцыі. Тэлефанаваў разы чатыры. І вось тады капітан адрэагаваў: стаў «тыкаць» Кастусю, хапаць за рукі й пагражаць, што складзе пратакол «за ілжывы выклік міліцыі». У такой сытуацыі кандыдат і адпусьціў на адрас капітана слова, на якое той пакрыўдзіўся. Апрача таго, кандыдат падаў заяву на Басалкіна, каб таго прыцягнулі да адказнасьці.
Але рэакцыя была процілеглая. Праз тыдзень зьявіўся адміністрацыйны пратакол супраць самога Жукоўскага — за «абразу службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў».
На гэтай падставе судзьдзя Валашыненка й пакараў экс-кандыдата ў дэпутаты максымальна магчымым штрафам — 50 базавых велічыняў. Пры гэтым адхілены былі ўсе хадайніцтвы Жукоўскага, у тым ліку наконт таго, каб весьці разбор на беларускай мове і каб атрымаць зь міліцыі даведку пра тое, колькі разоў ён як кандыдат выклікаў ахоўнікаў правапарадку дзеля фіксацыі факту парушэньня выбарчага заканадаўства.
Прадстаўнік БХК у рэгіёне Алесь Яўсеенка, які прысутнічаў на судзе, так пракамэнтаваў вырак:
«Віноўнікам інцыдэнту быў міліцыянт. Калі хтосьці паведамляе пра злачынства, закон пра міліцыю абавязвае міліцыянта прыняць меры, каб спыніць злачынства. Міліцыянт не адрэагаваў. Такія паводзіны выклікалі адпаведную рэакцыю Жукоўскага, і ён назваў міліцыянта „пудзілам“ — ён толькі палохае людзей, але не стаіць на варце закону».
Нэгатыўна паставіўся прадстаўнік БХК і да буйнога памеру штрафу, улічваючы тое, што Кастусь Жукоўскі на сёньня беспрацоўны.