Лідэраў "Гавары праўду!" абяцаюць адпусьціць заўтра

Актывісты кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў знаходзяцца цяпер у міліцыі Ленінскага раёну Менску. Іх прывезьлі туды для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.  
19:15 Жонцы Ўладзімера Някляева ўдалося перадаць яму перадачу ў турму на Акрэсьціна.

Затрыманьне Някляева. “Саюз беларускіх пісьменьнікаў” пратэстуе.

Марачкін: А за “Не гавары праўду!” будуць хапаць?


16:20
Адвакатка Мар’яна Сямешка выйшла з допыту. Яна паведаміла, што Ўладзімера Някляева, таксама як і астатніх, адпусьцяць заўтра ў 12.35.

Спадарыня Сямешка зачытала заяву Някляева, ў якой ён кажа, што можна арыштаваць паэта Уладзімера Някляева, але нельга зьнішчыць праўду.

Your browser doesn’t support HTML5

Заява Ўладзімера Някляева



Паводле словаў адвакаткі, умовы ўтрыманьня лідэра кампаніі «Гавары праўду!» складаныя. Таксама яна дадала, што допыт, які адбываўся сёньня, — фармальны і нічога не вызначае.

Адвакатка Сяргея Вазьняка Ларыса Атаманчык
Жонка Уладзімера Някляева Вольга
Заява Уладзімера Някляева


16:00 Сяргей Вазьняк выйдзе заўтра а 12:35. Пра гэта паведаміла журналістам адвакатка Сяргея Вазьняка Ларыса Атаманчук адразу пасьля таго, як скончыўся допыт затрыманага рэдактара газэты «Товарищ». Тады сама выйдуць і астатнія затрыманыя.

Таксама яна сказала, што адбыўся допыт Сяргея Вазьняка: ён па-ранейшаму застаецца ў якасьці падазраванага па тым самым артыкуле 250 Крымінальнага кодэксу.

Спадар Вазьняк даў тлумачэньні. Па словах адвакаткі, выглядае ён добра, на ўмовы ўтрыманьня ня скардзіўся.

У міліцыі Ленінскага раёну Менску цяпер дапытваюць Уладзімера Някляева і Андрэя Дзьмітрыева.

15:40 Павялі на допыт Уладзімера Някляева. Ён у кайданках, рукі за сьпінай. Выглядае бадзёра, усьміхаецца. Прыехала таксама адвакатка Мар’яна Сямешка, якая выкліканая на 15.30 на сьледчыя дзеяньні.

Ужо больш за паўгадзіны ў міліцыі — адвакатка Сяргея Вазьняка — Ларыса Атаманчук.

Статкевіч: “Яны паказалі, што ў іх ёсьць рэсурсы”

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» з Салігорску Ларыса Насановіч пасьля ператрусу ўжо на другі дзень адчула рэакцыю жыхароў гораду.

“Заклікаюць гаварыць праўду? А праўда нікому не патрэбная”

14:50
Адвакатка Сяргея Вазьняка Ларыса Атаманчук пайшла ў міліцыю. Яна выкліканая на 15:00. Спадарыня Атаманчук выказала спадзяваньне, што вернецца не адна.

На 15:30 выкліканая адвакатка Ўладзімера Някляева Мар’яна Сямешка.

14:15 Толькі што стала вядома, што на 15:00 выклікалі адвакатаў Някляева і Вазьняка. Магчыма, пасьля гэтага іх адпусьцяць. Па-ранейшаму, ля РАУС знаходзяцца журналісты, сваякі і праваабаронцы. Людзі падыходзяць.

Допыт будзе праводзіць сьледчая Вікторыя Юхневіч. Адвакаты затрыманых ня выклікаліся. Назіральнікі робяць выснову, што магчыма сьледзьва вырашыла выканаць фармальныя працэдуры і адпусьціць затрыманых.

14:10 Карэспандэнт Свабоды знаходзіцца побач з Ленінскім РАУС. Тут ужо пачынаюць зьбірацца праваабаронцы, журналісты, сваякі. Сьледчыя дзеяньні мусяць у хуткім часе пачацца. Допыт гэта будзе ці ўручэньне нейкіх пастановаў — пакуль невядома.

Вольга Някляева, жонка Ўладзімера Някляева, распавяла, што ўмовы ўтрыманьня яе мужа не самыя лепшыя. Усе гэтыя два дні ён фактычна жыве на бутэрбродах і на леках, якія яму даюць тут, у турме. Да гэтага часу сродкі гігіены і лекі так і не патрапілі да Някляева. Учора ўвечары і сёньня раніцай Вользе не ўдалося перадаць яму нічога, і толькі цяпер яна змагла перадаць бутэрброды. У Някляева хворая падстраўнікавая залоза, і таму яму патрэбна рэгулярнае якаснае харчаваньне, чаго ён пазбаўлены.

"Гавары праўду": Мы зробім усё, каб праўда перамагла
Генадзь Бураўкін: "Наша памылка, што мы праігнаравалі палітыку"
Радзім Гарэцкі: "Улады тым самым паказваюць, што яны супраць праўды"
На Кангрэсе беларусістаў узгадалі Някляева
Зінаіда Бандарэнка: "Не чакала ад Някляева такой моцы"
Да перасьледу актывістаў “Гавары праўду” падключыліся падаткавікі?
Літаратары ЗША і Фінляндыі за неадкладнае вызваленьне Някляева