Сёньня ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі вершаў “Мы марылі дома спаткацца” Надзеі Раманаўны Дземідовіч, адной з найстарэйшых удзельніц беларускага руху, былой зьняволенай ГУЛАГу. Надзея Дземідовіч была госьцяй у ранішнім эфіры “Свабоды”.
У прэзэнтацыі, акрамя самой аўтаркі, прымуць удзел іншыя былыя вязьні сталінскіх лягераў, а таксама рэжысэр Валеры Мазынскі, мастак Алесь Пушкін, пэдагог Людміла Майсеня, рэдактары кнігі Ціна Клыкоўская і Алесь Палынскі ды іншыя. Уваход вольны.
Слухайце Надзею Дземідовіч у ранішнім эфіры "Свабоды"
Надзея Раманаўна Дземідовіч выдала кнігу за свае ўласныя сродкі накладам 100 асобнікаў. Яе ранейшая кніга ўспамінаў - “Век так ня будзе”.
Слухайце Надзею Дземідовіч у ранішнім эфіры "Свабоды"
Надзея Раманаўна Дземідовіч выдала кнігу за свае ўласныя сродкі накладам 100 асобнікаў. Яе ранейшая кніга ўспамінаў - “Век так ня будзе”.