7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў, Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.
Суд па крымінальных абвінавачаньнях супраць Сяргея Каваленкі будзе адбывацца 12 траўня “з другой спробы”. Першапачаткова працэс быў прызначаны на 20-га красавіка, але ў той дзень ён так і не адбыўся. Афіцыйная прычына пераносу працэсу – тое, што ў прызначанага судзьдзі Яўгена Бурунова былі пільныя асабістыя cправы.
Аднак аднадумцы актывіста не выключаюць, што працэс перанесьлі праз тое, што каля Кастрычніцкага райсуду сабралася шмат ахвотных падтрымаць Сяргея Каваленку. А ён сам, падыходзячы да суду, разгарнуў на вачох у прысутных вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
Гэтую акцыю палічылі хуліганствам, і 21 красавіка Сяргею Каваленку прысудзілі 7 сутак арышту. Удзельнікамі несанкцыянаванага пікету былі прызнаныя таксама сябар актывіста Тарас Сурган і малодшы брат Віталь Каваленка. Абодва хлопцы таксама адседзелі “суткі”.
Сяргей Каваленка ўпэўнены, што і гэтым разам аднадумцы прыйдуць падтрымаць яго – 10.30, Кастрычніцкі раённы суд:
"Канешне, прыйдзе шмат народу. Таму што беларусы моцная, сьмелыя людзі. Годныя. І ўсе, хто годны і сьмелы, прыйдуць мяне падтрымаць!"
Сяргея Каваленку будуць судзіць паводле абвінавачваньняў у злосным хуліганства. Ён можа атрымаць да 5-ці год абмежаваньня волі.
Сам Каваленка катэгарычна ня згодны з такім абвінавачваньнем:
"7-га студзеня я ўзьняў сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы. І гэта была палітычная акцыя, а не хуліганская. Хуліганскай яна была б, каб я кагосьці абразіў, зьбіў ці папсаваў маёмасьць. А такога не было, таму ўсё гэта – хлусьня. Я хацеў паказаць людзям, які ў нас прыгожы, правільны сьцяг – бел-чырвона-белы".
Віцебскага сябра КХП БНФ таксама будуць судзіць паводле артыкулу 363 – за супраціў міліцыянтам, якія яго затрымлівалі. З матэрыялаў крымінальнай справы, якія складаюць тры тамы, актывіст даведаўся, што трое міліцыянтаў -- падпалкоўнік Андрэй Іваноў, малодшы сяржант Максім Максімаў і старшы сяржант Васіль Палітыка — патрабуюць ад яго яшчэ й кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў кожнаму. Яны цьвердзяць, што апазыцыянэр іх публічна абражаў.
Сяргей Каваленка двойчы зьвяртаўся ў Кастрычніцкі райсуд, каб распачаць справу супраць гэтых супрацоўнікаў міліцыі за тое, што яны нанесьлі яму пашкоджаньні. Але двойчы суд яму ў гэтым адмовіў.
За час сьледзтва, якое вялося з таго самага 7 студзеня, Сяргей Каваленка быў спачатку затрыманы, а потым зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на два месяцы. Праўда, празь некалькі дзён яго адтуль вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Апазыцыянэр прайшоў псыхіятрычную экспэртызу, у ягонай кватэры быў праведзены ператрус. У дзяржаўных газэтах былі надрукаваныя артыкулы, дзе ўчынак Сяргея Каваленкі апісвалі як злачынны. У газэце “Віцебскі рабочы”, да прыкладу, апазыцыянэра назвалі “мутантам, якому месца ў клетцы заапарку”.
Аднак аднадумцы актывіста не выключаюць, што працэс перанесьлі праз тое, што каля Кастрычніцкага райсуду сабралася шмат ахвотных падтрымаць Сяргея Каваленку. А ён сам, падыходзячы да суду, разгарнуў на вачох у прысутных вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
Гэтую акцыю палічылі хуліганствам, і 21 красавіка Сяргею Каваленку прысудзілі 7 сутак арышту. Удзельнікамі несанкцыянаванага пікету былі прызнаныя таксама сябар актывіста Тарас Сурган і малодшы брат Віталь Каваленка. Абодва хлопцы таксама адседзелі “суткі”.
Сяргей Каваленка ўпэўнены, што і гэтым разам аднадумцы прыйдуць падтрымаць яго – 10.30, Кастрычніцкі раённы суд:
"Канешне, прыйдзе шмат народу. Таму што беларусы моцная, сьмелыя людзі. Годныя. І ўсе, хто годны і сьмелы, прыйдуць мяне падтрымаць!"
Сяргея Каваленку будуць судзіць паводле абвінавачваньняў у злосным хуліганства. Ён можа атрымаць да 5-ці год абмежаваньня волі.
Сам Каваленка катэгарычна ня згодны з такім абвінавачваньнем:
"7-га студзеня я ўзьняў сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы. І гэта была палітычная акцыя, а не хуліганская. Хуліганскай яна была б, каб я кагосьці абразіў, зьбіў ці папсаваў маёмасьць. А такога не было, таму ўсё гэта – хлусьня. Я хацеў паказаць людзям, які ў нас прыгожы, правільны сьцяг – бел-чырвона-белы".
7-га студзеня я ўзьняў сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы. І гэта была палітычная акцыя, а не хуліганская