Беларусь – краіна грандыёзных праектаў. Беларусь марыць прарвацца ў космас, хоча заняць частку Антарктыкі, засвоіўшы паўднёвы полюс Зямлі, і стварыць у сябе канкурэнцыю Сіліконавай даліне. Пра такую будучыню марыць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Нягледзячы на тое, што 4 гады таму была няўдалая спроба запусьціць першы беларускі касьмічны апарат «БелКА», у 2008 годзе была прынятая Нацыянальная касьмічная праграма, а на канец 2010 году заплянаваны запуск чарговага спадарожніка "БелКА-2" разам з расейскім спадарожнікам "Канопус-В".
Запуск "Белкі-2" плянаваўся значна раней – у 2009 годзе, але яго перанесьлі.
Спадарожнік "БелКА-2" павінен забясьпечыць поўнае пакрыцьцё тэрыторыі краіны якаснай касьмічнай здымкай. Па інфармацыі старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіла Мясьніковіча, кошт самога спадарожніка – 38 мільярдаў беларускіх рублёў. Пастаўлена і задача -- за 5 гадоў забясьпечыць акупляльнасьць спадарожніка з пэўнай рэнтабэльнасьцю.
Лётчык-касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які да першага спадарожніка "БелКА" меў непасрэднае дачыненьне, зараз, як кажуць, "не пры справах":
"Калі і што паляціць, я як беларус і як касманаўт абсалютна нічога ня ведаю. Калі ў той, першай "Белцы" я браў непасрэдны ўдзел, і дапамагаў кіраўніцтву – але так атрымалася, што мяне нехта не паслухаўся, то тут я нічога ня ведаю, што творыцца, што за "БелКА", якая праграма і гэтак далей".
Што да той першай "Белкі", яе спрабавалі запусьціць на расейскай канвэрсійнай ракеце-носьбіце «Днепр» 26 ліпеня 2006 года. Ракета ўпала праз некалькі сэкунд пасьля старту з касмадрому Байканур. «БелКА» была пабудаваная расейскай ракетна-касьмічнай карпарацыяй «Энэргія» і застрахаваная на $16 мільёнаў даляраў. Але Беларусь не адмовілася ад амбітных касьмічных плянаў.
Генэральны дырэктар Аб'яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук, установы, якая, па сутнасьці, зьяўляецца асноўным куратарам і выканаўцам Нацыянальнай касьмічнай праграмы, Аляксандар Тузікаў кажа:
"БелКА" – гэта быў першы апарат, запуск якога сапраўды быў няўдалым. Космас – гэта вельмі рызыкоўная сфэра, у якой ўсе можа быць. На жаль, так адбылося зь першым апаратам, ракета ўзарвалася. Хаця ракета гэта вядомая вельмі надзейнымі і трывалымі якасьцямі. Але так здарылася..."
Эканаміст Сяргей Чалы выказаў такое меркаваньне:
"Наагул, касьмічныя праграмы – гэта ўдзел вельмі багатых краінаў. Гэта паказьнік, што краіна можа сабе гэта дазволіць... У нас жа ўсё гэтыя касьмічныя праграмы пачыналіся яшчэ да крызісу, калі "пантоў" шмат была, што мы можам. І так атрымліваецца, што ад такіх дарагіх праграмаў вельмі складана адмаўляцца, калі высьвятляецца, што рэсурсаў ня так шмат".
Генэральны дырэктар Аб'яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Аляксандар Тузікаў пацьвярджае, што космас – дарагі занятак, але перакананы, што Беларусі гэта трэба:
"Космас, безумоўна, дарагая справа. Але космас – гэта і прэстыж дзяржавы. Таму што ўсе разьвітыя краіны, разьвіваючыя краіны падтрымліваюць разьвіцьцё касьмічнай сфэры. Зь іншага боку, дасьледаваньні, зьвязаныя з космасам, стымулююць разьвіцьцё і навукі, і тэхнікі, і эканомікі. Гэта можа быць як прамая эканамічная выгада, так ўскосная выгада, Да прыкладу, дыстанцыйная зандаваньне зямлі дазваляе з космасу дакладна ацэньваць страты, папярэджваць некаторыя стыхійныя бедзтвы альбо быць да іх гатовымі".
Аляксандар Тузікаў кажа, што, да прыкладу, ацэнку стану лясной гаспадаркі, сельскагаспадарчых палеткаў, балот больш дакладна можна рабіць касьмічнымі, а не наземнымі мэтадамі. І гэта значна таньней.
Выканаўчы дырэктар Нацыянальнай касьмічнай праграмы Генадзь Будкін паведаміў, што першы этап праграмы разьлічаны да 2012 года, у самой праграме 11 падпраграм, у тым ліку і галіновыя:
"У нас ёсьць такая падпраграма, што тычыцца плянаў гарадоў і геаграфічных мапаў, якія увесь час у дынаміцы, зьмяняюцца. Гарады забудоўваюцца, зносяцца – таксама касьмічныя здымкі выкарыстоўваюцца шырока".
Але асноўныя сілы зараз накіраваныя на спадарожнік дыстанцыйнага зандаваньня зямлі, кажа Аляксандар Тузікаў. Праца ідзе ў каапэрацыі з Расеяй, прычым, расейцы робяць ў асноўным плятформу, абалонку, а беларусы – "мазгі", аптыка-электроннае абсталяваньне:
"Зараз ідзе размова пра запуск у Беларусі спадарожніка дыстанцыйнага зандаваньня зямлі. Гэты спадарожнік дазволіць даваць спэктральныя здымкі мясцовасьці. Гэта якраз начыньне гэтага спадарожніка беларускае, не расейскае. Так, гэта робіцца ў каапэрацыі з РФ. Расея выконвае шэраг працаў, але начыньне оптыка-электроннае – гэта беларускае".
Эканаміст Сяргей Чалы выказаў такое меркаваньне:
"Можна было купіць месца ў нечым чужым спадарожніку, у тым самым расейскім, французскім. Значна таньней было б".
На пытаньне, чаму краіны-суседзі Беларусі – да прыкладу, Літва, Польшча – не разьвіваюць касьмічны накірунак, ці не таньней купіць інфармацыю, чым здабываць самім, Аляксандар Тузікаў адказаў:
"Беларусь можа зрабіць – не купіць, а зрабіць у каапэрацыі свой спадарожнік. Гэта кажа пра адпаведны ўзровень разьвіцьця яе тэхналёгій. Іншыя краіны, нашы суседзі, яны могуць купіць такі спадарожнік, калі самі ня могуць зрабіць, і атрымліваць інфармацыю. Зь іншага боку, яны могуць проста купляць інфармацыю з тых іншых спадарожнікаў, якія сёньня лятаюць на арбіце. І так многія робяць".
Дарэчы, Беларусь разьлічвае прадаваць інфармацыю, атрыманую са спадарожніка, сказаў Аляксандар Тузікаў. І ўзгадаў, што менавіта беларус Казімір Семяновіч яшчэ ў 17-м стагодзьдзі, у 1650 годзе ў кнізе "Вялікае майстэрства артылерыі" апісаў шматступенчатую ракету; згадаў Барыса Кіта, касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзімера Кавалёнка, што яшчэ ў часы СССР ў Беларусі распрацоўваліся ўстаноўкі для мадуляваньня палётаў, пачынаючы з Белкі і Стрэлкі... Што да крызісу і несвоечасовасьці такіх глябальных праектаў, як космас, спадар Тузікаў перакананы:
"Крызіс праходзіць, а тэхналёгіі, якія потым будуць працаваць на эканоміку, застануцца. І зараз калі ўкладаюцца сродкі ў гэты накірунак, чакаецца, што яны запрацуюць"
Лётчык-касманаўт Уладзімер Кавалёнак таксама перакананы:
"Гэта не амбіцыі, гэта сёньняшні парадак дня. Страшэнная неабходнасьць сёньня – укараніцца ў касьмічныя тэхналёгіі. Бязь іх заўтра-пазаўтра жыцьцё стане немагчымым ня проста для краінаў, а і для звычайных грамадзянаў".
Такім чынам, Беларусі застаецца навучыцца гандляваць касьмічнай інфармацыяй. Прадаваць яе той жа Вэнэсуэле, суседнім краінам.
Спадарожнік "БелКА-2" павінен забясьпечыць поўнае пакрыцьцё тэрыторыі краіны якаснай касьмічнай здымкай. Па інфармацыі старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіла Мясьніковіча, кошт самога спадарожніка – 38 мільярдаў беларускіх рублёў. Пастаўлена і задача -- за 5 гадоў забясьпечыць акупляльнасьць спадарожніка з пэўнай рэнтабэльнасьцю.
Лётчык-касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які да першага спадарожніка "БелКА" меў непасрэднае дачыненьне, зараз, як кажуць, "не пры справах":
"Калі і што паляціць, я як беларус і як касманаўт абсалютна нічога ня ведаю. Калі ў той, першай "Белцы" я браў непасрэдны ўдзел, і дапамагаў кіраўніцтву – але так атрымалася, што мяне нехта не паслухаўся, то тут я нічога ня ведаю, што творыцца, што за "БелКА", якая праграма і гэтак далей".
Калі і што паляціць, я як беларус і як касманаўт абсалютна нічога ня ведаю. Калі ў той, першай "Белцы" я браў непасрэдны ўдзел, і дапамагаў кіраўніцтву – але так атрымалася, што мяне нехта не паслухаўся, то тут я нічога ня ведаю, што творыцца, што за "БелКА", якая праграма і гэтак далей
Генэральны дырэктар Аб'яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук, установы, якая, па сутнасьці, зьяўляецца асноўным куратарам і выканаўцам Нацыянальнай касьмічнай праграмы, Аляксандар Тузікаў кажа:
"БелКА" – гэта быў першы апарат, запуск якога сапраўды быў няўдалым. Космас – гэта вельмі рызыкоўная сфэра, у якой ўсе можа быць. На жаль, так адбылося зь першым апаратам, ракета ўзарвалася. Хаця ракета гэта вядомая вельмі надзейнымі і трывалымі якасьцямі. Але так здарылася..."
Эканаміст Сяргей Чалы выказаў такое меркаваньне:
"Наагул, касьмічныя праграмы – гэта ўдзел вельмі багатых краінаў. Гэта паказьнік, што краіна можа сабе гэта дазволіць... У нас жа ўсё гэтыя касьмічныя праграмы пачыналіся яшчэ да крызісу, калі "пантоў" шмат была, што мы можам. І так атрымліваецца, што ад такіх дарагіх праграмаў вельмі складана адмаўляцца, калі высьвятляецца, што рэсурсаў ня так шмат".
Генэральны дырэктар Аб'яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Аляксандар Тузікаў пацьвярджае, што космас – дарагі занятак, але перакананы, што Беларусі гэта трэба:
"Космас, безумоўна, дарагая справа. Але космас – гэта і прэстыж дзяржавы. Таму што ўсе разьвітыя краіны, разьвіваючыя краіны падтрымліваюць разьвіцьцё касьмічнай сфэры. Зь іншага боку, дасьледаваньні, зьвязаныя з космасам, стымулююць разьвіцьцё і навукі, і тэхнікі, і эканомікі. Гэта можа быць як прамая эканамічная выгада, так ўскосная выгада, Да прыкладу, дыстанцыйная зандаваньне зямлі дазваляе з космасу дакладна ацэньваць страты, папярэджваць некаторыя стыхійныя бедзтвы альбо быць да іх гатовымі".
Аляксандар Тузікаў кажа, што, да прыкладу, ацэнку стану лясной гаспадаркі, сельскагаспадарчых палеткаў, балот больш дакладна можна рабіць касьмічнымі, а не наземнымі мэтадамі. І гэта значна таньней.
Выканаўчы дырэктар Нацыянальнай касьмічнай праграмы Генадзь Будкін паведаміў, што першы этап праграмы разьлічаны да 2012 года, у самой праграме 11 падпраграм, у тым ліку і галіновыя:
Гэта не амбіцыі, гэта сёньняшні парадак дня. Страшэнная неабходнасьць сёньня – укараніцца ў касьмічныя тэхналёгіі. Бязь іх заўтра-пазаўтра жыцьцё стане немагчымым ня проста для краінаў, а і для звычайных грамадзянаў