Анкета Свабоды: Валеры Мазынскі

Валеры Мазынскі

Тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся 20 лютага 1947 году ў вёсцы Вялікае Стахава Барысаўскага раёну. Быў галоўным рэжысэрам Беларускага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску. Ад 1991 году ў Менску. Ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатар-лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якога быў восем гадоў да самага яго закрыцьця ўладамі. Апошні свой спэктакль «На дне» (паводле М.Горкага) Валеры Мазынскі паставіў у камэры турмы на Акрэсьціна, дзе адбываў 10 сутак арышту пасьля затрыманьня на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. У 2008 годзе зьняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя».


Што для вас свабода?


Кожную раніцу нечага хацець.



Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?


Як не дзіўна — чужая воля.



Што для вас шчасьце?


Любіць некага (нешта).



Чаго вы найбольш баіцеся?


Страты блізкіх.



Які талент вы хацелі б мець?


На гармоніку граць



Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?


Ларысай Сімаковіч.



Што вы найбольш любіце рабіць?


За што ні вазьмуся — усё люблю. Толькі б узяцца!



Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?


Вывучыўся б на добрага настаўніка.



Якую найлепшую параду вы атрымалі?


Ня бойся!



Які ваш улюбёны дэвіз?


«...калі ты гаворыш аб кім-небудзь, ці аб чым-небудзь, ты гаворыш аб самім сабе».



У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?


Ні ў якой палітычнай.



У якой краіне вы хацелі б жыць?


Тут!



У якую эпоху вы хацелі б жыць?


Хацеў бы пагаварыць са Скарынам....і адразу дамоў.



Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?


Не хачу быць КІРАЎНІКОМ Беларусі. Для гэтага ёсьць лепшыя.



Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?


Мы жывем на мосьце.



Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?


Мы жывем на мосьце, я кажу!



Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?


Я супраць такога нацыяналістычнага падыходу: хоць г...но, затое беларускае.



Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?


Калі людзі гэтага захочуць.



Калі беларусы загавораць па-беларуску?


Якія? Я — гавару!



Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?


Дык гавораць жа!!!