Нямецкі друк: “Лукашэнка ніколі ня выдасьць кіргіскага госьця”


Паводле нямецкага выданьня Tagesspiegel, палітычны канфлікт ў Кіргізстане набывае міжнародныя рысы. Беларускі прэзыдэнт Лукашэнка, які даў прытулак Бакіеву ў Менску, прыгразіў Маскве санкцыямі супраць расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі ў выпадку, калі Крэмль будзе дамагацца выдачы апальнага эканамічнымі мэтадамі.

«Той факт, што Масква і пальцам не пашавяліла дзеля выратаваньня Бакіева, лідэры Ўзбэкістану і Таджыкістану расцанілі як перасьцярогу і пасьпяшаліся засьведчыць сваю ляяльнасьць Крамлю», піша Tagesspiegel.

Асьвятляючы цяперашнюю сытуацыю ў Кіргізстане, іншае нямецкае выданьне Süddeutsche Zeitung, называе яе неспакойнай. «Зрынуты нядаўна прэзыдэнт Бакіеў, якія зьбег у Менск, пагражае адклікаць сваю адстаўку. Новы ўрад ў Бішкеку таксама становіцца ў пазыцыю пагрозаў. Ён патрабуе выдаць Бакіева, які мусіць адказваць перад судом па абвінавачваньні ў забойстве. Пры гэты кіргізскія ўлады добра разумеюць, што беларускі дыктатар Лукашэнка ніколі ня выдасьць свайго госьця», зазначае Süddeutsche Zeitung.