Пра гэта пад час прэсавай канфэрэнцыі ў Стамбуле заявіў адказны супрацоўнік амбасады Кіргізстану ў Анкары Дзеніс Грэчаны. Дыплямат падкрэсьліў, што цяпер часовы ўрад шукае шляхі выдачы Бакіева Бішкеку.
"Наш урад, вядома, хацеў бы дамагчыся экстрадыцыі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева зь Беларусі, аднак гэта ня значыць, што стасункі з гэтай краінай стануць горшымі", падкрэсьліў Грачаны.
Тым часам часовы павераная ў справах Кіргізстану ў ЗША Жылдыс Узакава заявіла пад час прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне наступнае:
"Мы не атрымалі пакуль аніякіх адказаў зь Беларусі. Мы будзем працаваць у гэтым накірунку. Мы спадзяемся. што Менск прыме правільнае рашэньне".