Сёньня лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі й партыі левых «Справядлівы сьвет» Анатоль Лябедзька й Сяргей Калякін наведалі чарнобыльскія раёны Гомельшчыны.
Яны сустракаліся з самасёламі вёскі Сабалі Брагінскага раёну, ускладвалі вянкі й кветкі да чарнобыльскіх мэмарыялаў у Брагіне й Хойніках. А надвячоркам разам з гомельскімі актывістамі палітыкі ўзялі ўдзел у жалобнай цырымоніі ўскладаньня вянкоў і жывых тульпанаў да чарнобыльскай каплічкі у абласным цэнтры.
Паездкі палітычных лідэраў у чарнобыльскія раёны ўжо не выглядаюць нейкай рэдкасьцю. Нават улады перасталі абвінавачваць іх у тым, што яны «толькі мітынгуюць на асфальце ў Менску». Гаворыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька:
«Мы апошнім часам пачалі сустракацца з экспэртамі па чарнобыльскіх праблемах. А экспэрты — гэта не Лукашэнка, не Лябедзька, не Калякін. Экспэрты — гэта людзі, якія жывуць у Сабалях, у Хойніках, у Брагіне. І толькі падчас сустрэчаў зь імі разумееш, што такое Чарнобыль сёньня».
Паводле суразмоўцы, асабліва скрушнае ўражаньне засталося пасьля наведваньня самасёлаў у вёсцы Сабалі Брагінскага раёну:
«Пачулі там шмат чаго і пра ўладу, і пра чарнобыльскую палітыку. Людзі там жывуць, па сутнасьці, бамжамі: ня маюць права ні на зямлю, ні на маёмасьць, хаця жывуць у сваіх дамах. Не за гарамі прэзыдэнцкая кампанія. Натуральна, выбарцы жывуць ня толькі ў Менску, а і тут, у чарнобыльскай зоне. Я спадзяюся, што ў нас яшчэ ёсьць шанец выйсьці на адзінага кандыдата. Гэта азначае, што нам трэба будзе фармаваць адказы й на чарнобыльскую праблематыку».
Уражаны ўмовамі жыцьця ў Сабалях і Сяргей Калякін:
«Гэта проста жах! Ня тое, што 21 стагодзьдзе — у 19-м стагодзьдзі людзі так не жылі. Гэтыя людзі нікому не патрэбныя. І вёска такая не адна. У Хойніках тым часам будуюць стадыён за 20 мільярдаў. Гэта, можа, і добра. Але калі вы знайшлі 20 мільярдаў, то чаму не знайсьці хоць якія грошы, каб зрабіць добрую дарогу ў Сабалях, каб сьвідравіну прабіць і даць людзям чыстую ваду? Яны ж цяпер з калодзежаў бяруць ваду й забруджаную п’юць. Улада робіць на паказ — для „карцінкі на тэлебачаньні“. А калі трохі ступіць у бок, то, на жаль, нічога ня робіцца. І так ня толькі ў чарнобыльскіх справах, і людзі гэта таксама бачаць».
Экспэрт у пытаньнях эканомікі Яраслаў Раманчук, які таксама браў удзел у падарожжы па чарнобыльскіх раёнах, зьвяртае найперш увагу на адсутнасьць тут вытворчасьці, якая б давала людзям нейкі занятак:
«Мяне ўразілі ў Брагіне й Брагінскім раёне дзьве рэчы: усе скардзяцца, што няма месца працы, што гіне ня толькі вёска, але й сам Брагін. Былі абяцанкі прывезьці нейкія тэхналягічныя лініі, міні-пякарні, міні-заводы. Гэтага няма. Па-другое, мы патрапілі ў вёску і ўбачылі, што людзі хочуць мець сваю зямлю. Але й на гэта ўлада не пайшла. А калі ж улада не дае зямлю, не дае магчымасьці стварыць працоўныя месцы і сама не стварае іх, а робіць толькі добрыя ходнічкі, фарбаваныя плоцікі на вуліцах, то гэта проста прафанацыя, гэта для „птушачкі“, для начальства».

Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька разам з актывістамі ўскладваюць вянкі й жывыя кветкі да чарнобыльскай каплічкі ў Гомелі.