Яшчэ два дні будзе працягвацца ў Беларусі папярэдняе галасаваньне на мясцовых выбарах. Паводле незалежных назіральнікаў, выбарчыя камісіі імкнуцца прыцягнуць на ўчасткі ня менш як чвэрць выбарцаў ад іх агульнай колькасьці. Менавіта такая норма была забясьпечана на датэрміновым галасаваньні ў мінулыя выбары дэпутатаў мясцовых саветаў.
Пра тое, як ідзе датэрміновае галасаваньне ў рэгіёнах, даведваліся сёньня карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіёнах.
У Мастах супрацоўнікі КДБ дапытваюць дэмакратычных актывістаў
Сёньня два супрацоўнікі КДБ з Горадні прыяжджалі ў Масты, каб дапытаць у якасьці сьведкі сябра руху «За свабоду» Васіля Клімовіча.
Васіль Клімовіч — апазыцыйны кандыдат у дэпутаты Мастоўскага райсавету. Для нашага радыё ён паведаміў:
«Прыяжджаў дазнавацель Павядайка, які вядзе крымінальную справу адносна Алеся Зарэмбюка. Пытаў: ці ведаю Зарэмбюка і як даўно? Паказаў дзьве плястыкавыя карткі нейкага замежнага банку і пытаўся — ці бачыў я іх і ці ведаю, хто на іх кладзе грошы? Пыталі яшчэ: ці цягам 2006-2010 гадоў я езьдзіў за мяжу і куды? Потым, нібыта „не для пратаколу“, яны мне паказалі паперу А4 фармату, дзе было напісана маё прозьвішча, падкрэсьленае маркерам. А зьнізу была назва нейкага банку. Я сказаў, што першы раз бачу яе. Я ўзяў яе і зразумеў, што мае адбіткі пальцаў там застануцца, што гэта „падстава“ і я яе кінуў на стол».
Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін паведаміў іншую навіну:
«Сёньня быў затрыманы аўтамабіль нашага кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Бандарчука. Міліцыянты спаслаліся на тое, што быццам машына мела дачыненьне да дарожна-транспартнага здарэньня 17 красавіка. Яны агледзелі багажнік, салён цалкам, потым прывезьлі кавалак якогасьці шкла, якое не пасуе да яго машыны паводле колеру ўвогуле. Відавочна, што шукалі нейкую друкаваную прадукцыю».
Сам Юры Істомін балятуецца ў Гарадзенскі абласны савет у Горадні ў Вішнявецкай 12-й акрузе, ён стараецца сачыць за датэрміновым галасаваньнем.
Істомін: «У мяне ёсьць інфармацыя: па 15-20 чалавек галасуюць за дзень у навакольных акругах, а вось у маёй — у 31-й школе на трох участках — ад сарака да шасьцідзесяці асобаў прагаласавалі за дзень. Ёсьць таксама сьведчаньні вайскоўцаў-кантрактнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі маёй акругі, што іх абавязалі датэрмінова прагаласаваць усіх. Ёсьць таксама такі факт, мы пішам скаргі на гэтую тэму: у паліклініцы № 3, дзе балятуецца яе кіраўнічка, яна ідзе ад улады, там агітацыя прамая, адкрытая за яе. Атрымліваецца, хворыя прыходзяць на прыём да лекара, і ён пачынае іх агітаваць галасаваць за кіраўніцу паліклінікі».
Фальшаваньне стрымлівае неабходнасьць штодня інфармаваць людзей пра вынікі датэрміновага галасаваньня
Назіральнік Беларускага Хэльсынскага камітэту на Гарадзеншчыне Раман Юргель тлумачыць, што на цяперашніх выбарах кожная ўчастковая камісія мусіць у канцы дня вывешваць даведку пра колькасьць выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні. На думку суразмоўцы, гэты кантроль трохі абмежаваў магчымасьці фальшаваньня вынікаў. Раман Юргель даводзіць:
«Тры ўчасткі ў адной школе ў нашым мікрараёне. Пераканаўся, што пакуль навацыя працуе. Паводле пісьмовай інфармацыі, у першы дзень датэрміновага галасаваньня з 2800 выбарцаў прагаласаваў 41 чалавек. Я заўважыў, што старшыня камісіі, яго намесьнік і сакратар былі з-за гэтага вельмі нэрвовыя і, як гаворыцца, чырвоныя, бо ім не ўдалося забясьпечыць плянавую яўку».
Праблемы на сёньня маюць чыноўнікі і ў мястэчку Гожа на Гарадзеншчыне. Тутэйшыя жыхары з вуліцы Чырвонаармейскай адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах.
Прычынай адмовы людзей браць удзел у выбарах стала тое, што мясцовыя ўлады доўгі час не адгукаюцца на просьбу парамантаваць дарогу.
Першая спадарыня: «Як дождж пойдзе, то лужы стаяць і не прайсьці. Вось, каб у нас не было ад надворка цэмэнтам заліта, то ўся вада стаяла б каля хаты».
Другая спадарыня: «Я ж запытала старшыню сельсавету. Ён кажа, што многія іншыя вуліцы таксама без асфальту. Ну, то я адказала, што галасаваць ня пойдзем. А старшыня сказаў: можаце не галасаваць, гэта неабавязкова».
Да размовы далучаецца яшчэ адна кабета:
Спадарыня: «Так што я не пайду галасаваць, і мой сын сказаў, што ня пойдзе. Маем на гэта права, і навошта мне гэта патрэбна — мне ўжо 63 гады, а хто мне калі і чым дапамог?»
Карэспандэнт: «А да вас хто-небудзь прыходзіў, агітаваў?»
Спадар: «Таксама не, і думаю, што на ўсёй нашай вуліцы так адкажуць».
У Мазыры мясцовыя кіраўнікі ў прымусовым парадку абавязваюць сваіх падначаленых ісьці на датэрміновае галасаваньне.
Апавядае адна са студэнтак Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Івана Шамякіна:
«Учора да мяне падышоў куратар і сказаў, што сёньня мы ідзем датэрмінова галасаваць. Я яму адказала, што датэрмінова гэтага рабіць ня буду. На што пачула адказ: у мяне будуць праблемы! Я спрабавала высьветліць: а хто даў такі загад? Бо мяркую, што не ад яго гэта паходзіць. Куратар адказаў, што ня можа сказаць, хто даў такі загад, але сказаў, што праблемы ў гэтай сувязі будуць.
Яшчэ ўчора па інтэрнаце ў нас — я жыву ў інтэрнаце — бегала наша намесьніца па выхаваўчай працы й казала, каб усе ішлі галасаваць. Абавязкова!»
На датэрміновае галасаваньне сёньня клікала студэнтаў і дэкан факультэту. Як мяркуюць студэнты, такое настойлівае патрабаваньне ісьці ўжо зараз на выбарчыя ўчасткі зьвязана, хутчэй за ўсё, з тым, што ў акрузе балятуецца кандыдатам у дэпутаты райсавету рэктар унівэрсытэту Валянцін Валетаў.
На датэрміновае галасаваньне — крокам руш!
Датэрмінова прагаласавалі й многія салдаты вайсковай часткі 48694, дзе служыў палітпрызыўнік Франак Вячорка — ён балятуецца зараз кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавету ў Станцыйнай акрузе № 25.
Вячорка: «Я размаўляў са сваімі саслужбоўцамі, пытаўся, як служба, як выбары? Расказалі, што ўчора а 3-й гадзіне дня іх пашыхтаваў зампаліт і сказаў: зараз усе дружна ідзем галасаваць! І яны ўсе прагаласавалі ў першы ж дзень датэрміновага галасаваньня».
Прымусова галасуюць «хімікі» і настаўнікі
На Магілёўшчыне датэрмінова галасаваць прымушаюць настаўнікаў і асуджаных спэцкамэндатураў — гэтак званых «хімікаў».
Датэрмінова прымушаюць галасаваць настаўнікаў у школе вёскі Аўсянка, што ў Горацкім раёне. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» кандыдатка на дэпутацтва ў сельсавет і райсавет, настаўніца гэтай школы Жана Шчарбініна:
«У нас была нарада, і дырэктар аб’яўляе, што вы цяпер павінны ісьці па пашпарты і ўвесь калектыў павінен прагаласаваць датэрмінова. Такім загадам: „Вы павінны выбраць годнага дэпутата — вы зразумелі мяне?“ З такім намёкам. Я так зразумела, што ёй далі загадзя нейкія ўказаньні».
Жана Шчарбініна — актывістка незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Нэгатыўных для сябе наступстваў ад паведамленьня пра тое, як калегаў прымушаюць галасаваць, яна не баіцца:
«Яны мяне ня раз намагаліся звольніць, але заўжды закон на маім баку. Я ім як костка ў глотцы. Я разумею, што трэба ісьці да канца зь імі».
Пагаварыць з дырэктаркай школы не ўдалося. Яна на нарадзе ў райцэнтры. У аддзеле адукацыі Горацкага райвыканкаму інфармацыю пра прымус абвяргаюць:
«Гэтага ня можа быць. Дзякую, што вы нам патэлефанавалі. Зараз буду разьбірацца. Можа, нехта нешта ня так зразумеў», — адрэагавала намесьніца начальніка аддзелу.
Асуджаных спэцкамэндатуры водзяць галасаваць пад канвоем
У райцэнтры Круглае прымушаюць галасаваць іншую катэгорыю выбарцаў — асуджаных спэцкамэндатуры. Пра гэта паведаміла кандыдатка на дэпутацтва ў абласны савет ад партыі левых «Справядлівы сьвет» Зінаіда Мілешчанка:
«Я зайшла ў спэцкамэндатуру, каб вывесіць сваю агітацыйную ўлётку, і мне сказалі, што ўжо „хімікаў“ вадзілі пад канвоем у Дом культуры, каб яны прагаласавалі. Яны матывуюць гэта тым, што ў нас не забаронена датэрміновае галасаваньне, але ж „хімікі“ не зьбіраюцца нікуды зьяжджаць».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
У Мастах супрацоўнікі КДБ дапытваюць дэмакратычных актывістаў
Сёньня два супрацоўнікі КДБ з Горадні прыяжджалі ў Масты, каб дапытаць у якасьці сьведкі сябра руху «За свабоду» Васіля Клімовіча.
Васіль Клімовіч — апазыцыйны кандыдат у дэпутаты Мастоўскага райсавету. Для нашага радыё ён паведаміў:
«Прыяжджаў дазнавацель Павядайка, які вядзе крымінальную справу адносна Алеся Зарэмбюка. Пытаў: ці ведаю Зарэмбюка і як даўно? Паказаў дзьве плястыкавыя карткі нейкага замежнага банку і пытаўся — ці бачыў я іх і ці ведаю, хто на іх кладзе грошы? Пыталі яшчэ: ці цягам 2006-2010 гадоў я езьдзіў за мяжу і куды? Потым, нібыта „не для пратаколу“, яны мне паказалі паперу А4 фармату, дзе было напісана маё прозьвішча, падкрэсьленае маркерам. А зьнізу была назва нейкага банку. Я сказаў, што першы раз бачу яе. Я ўзяў яе і зразумеў, што мае адбіткі пальцаў там застануцца, што гэта „падстава“ і я яе кінуў на стол».
Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін паведаміў іншую навіну:
«Сёньня быў затрыманы аўтамабіль нашага кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Бандарчука. Міліцыянты спаслаліся на тое, што быццам машына мела дачыненьне да дарожна-транспартнага здарэньня 17 красавіка. Яны агледзелі багажнік, салён цалкам, потым прывезьлі кавалак якогасьці шкла, якое не пасуе да яго машыны паводле колеру ўвогуле. Відавочна, што шукалі нейкую друкаваную прадукцыю».
Хворыя прыходзяць да лекара з-за сваёй хваробы, а той агітуе галасаваць за кіраўніцу паліклінікі.
Істомін: «У мяне ёсьць інфармацыя: па 15-20 чалавек галасуюць за дзень у навакольных акругах, а вось у маёй — у 31-й школе на трох участках — ад сарака да шасьцідзесяці асобаў прагаласавалі за дзень. Ёсьць таксама сьведчаньні вайскоўцаў-кантрактнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі маёй акругі, што іх абавязалі датэрмінова прагаласаваць усіх. Ёсьць таксама такі факт, мы пішам скаргі на гэтую тэму: у паліклініцы № 3, дзе балятуецца яе кіраўнічка, яна ідзе ад улады, там агітацыя прамая, адкрытая за яе. Атрымліваецца, хворыя прыходзяць на прыём да лекара, і ён пачынае іх агітаваць галасаваць за кіраўніцу паліклінікі».
Фальшаваньне стрымлівае неабходнасьць штодня інфармаваць людзей пра вынікі датэрміновага галасаваньня
Назіральнік Беларускага Хэльсынскага камітэту на Гарадзеншчыне Раман Юргель тлумачыць, што на цяперашніх выбарах кожная ўчастковая камісія мусіць у канцы дня вывешваць даведку пра колькасьць выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні. На думку суразмоўцы, гэты кантроль трохі абмежаваў магчымасьці фальшаваньня вынікаў. Раман Юргель даводзіць:
«Тры ўчасткі ў адной школе ў нашым мікрараёне. Пераканаўся, што пакуль навацыя працуе. Паводле пісьмовай інфармацыі, у першы дзень датэрміновага галасаваньня з 2800 выбарцаў прагаласаваў 41 чалавек. Я заўважыў, што старшыня камісіі, яго намесьнік і сакратар былі з-за гэтага вельмі нэрвовыя і, як гаворыцца, чырвоныя, бо ім не ўдалося забясьпечыць плянавую яўку».
Галасаваць ня пойдзем, бо нам гэта непатрэбна!
Прычынай адмовы людзей браць удзел у выбарах стала тое, што мясцовыя ўлады доўгі час не адгукаюцца на просьбу парамантаваць дарогу.
Першая спадарыня: «Як дождж пойдзе, то лужы стаяць і не прайсьці. Вось, каб у нас не было ад надворка цэмэнтам заліта, то ўся вада стаяла б каля хаты».
Другая спадарыня: «Я ж запытала старшыню сельсавету. Ён кажа, што многія іншыя вуліцы таксама без асфальту. Ну, то я адказала, што галасаваць ня пойдзем. А старшыня сказаў: можаце не галасаваць, гэта неабавязкова».
Да размовы далучаецца яшчэ адна кабета:
Спадарыня: «Так што я не пайду галасаваць, і мой сын сказаў, што ня пойдзе. Маем на гэта права, і навошта мне гэта патрэбна — мне ўжо 63 гады, а хто мне калі і чым дапамог?»
Карэспандэнт: «А да вас хто-небудзь прыходзіў, агітаваў?»
Спадар: «Таксама не, і думаю, што на ўсёй нашай вуліцы так адкажуць».
ГОМЕЛЬШЧЫНА
У Мазыры мясцовыя кіраўнікі ў прымусовым парадку абавязваюць сваіх падначаленых ісьці на датэрміновае галасаваньне.
Апавядае адна са студэнтак Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Івана Шамякіна:
«Учора да мяне падышоў куратар і сказаў, што сёньня мы ідзем датэрмінова галасаваць. Я яму адказала, што датэрмінова гэтага рабіць ня буду. На што пачула адказ: у мяне будуць праблемы! Я спрабавала высьветліць: а хто даў такі загад? Бо мяркую, што не ад яго гэта паходзіць. Куратар адказаў, што ня можа сказаць, хто даў такі загад, але сказаў, што праблемы ў гэтай сувязі будуць.
Яшчэ ўчора па інтэрнаце ў нас — я жыву ў інтэрнаце — бегала наша намесьніца па выхаваўчай працы й казала, каб усе ішлі галасаваць. Абавязкова!»
На датэрміновае галасаваньне сёньня клікала студэнтаў і дэкан факультэту. Як мяркуюць студэнты, такое настойлівае патрабаваньне ісьці ўжо зараз на выбарчыя ўчасткі зьвязана, хутчэй за ўсё, з тым, што ў акрузе балятуецца кандыдатам у дэпутаты райсавету рэктар унівэрсытэту Валянцін Валетаў.
На датэрміновае галасаваньне — крокам руш!
Датэрмінова прагаласавалі й многія салдаты вайсковай часткі 48694, дзе служыў палітпрызыўнік Франак Вячорка — ён балятуецца зараз кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавету ў Станцыйнай акрузе № 25.
Вячорка: «Я размаўляў са сваімі саслужбоўцамі, пытаўся, як служба, як выбары? Расказалі, што ўчора а 3-й гадзіне дня іх пашыхтаваў зампаліт і сказаў: зараз усе дружна ідзем галасаваць! І яны ўсе прагаласавалі ў першы ж дзень датэрміновага галасаваньня».
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Прымусова галасуюць «хімікі» і настаўнікі
На Магілёўшчыне датэрмінова галасаваць прымушаюць настаўнікаў і асуджаных спэцкамэндатураў — гэтак званых «хімікаў».
Датэрмінова прымушаюць галасаваць настаўнікаў у школе вёскі Аўсянка, што ў Горацкім раёне. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» кандыдатка на дэпутацтва ў сельсавет і райсавет, настаўніца гэтай школы Жана Шчарбініна:
«У нас была нарада, і дырэктар аб’яўляе, што вы цяпер павінны ісьці па пашпарты і ўвесь калектыў павінен прагаласаваць датэрмінова. Такім загадам: „Вы павінны выбраць годнага дэпутата — вы зразумелі мяне?“ З такім намёкам. Я так зразумела, што ёй далі загадзя нейкія ўказаньні».
Вы цяпер павінны ісьці па пашпарты і ўвесь калектыў павінен прагаласаваць датэрмінова.