Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прыняў рашэньне распачаць суд над актывістам КХП БНФ сёньня, а 16-й гадзіне.
Суд адбудзецца паводле адміністрацыйнай справы ў зьвязку зь нібыта арганізацыяй несанкцыянавай акцыі на прыступках суду Кастрычніцкага раёну Віцебску. Перад пачаткам суду Сяргей Каваленка разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг. Суд паводле крымінальнай справы ў зьвязку з вывешваньнем нацыянальнага сьцягу на навагодняй ёлцы адбудзецца 12-га траўня.