У Беларусі і на цяперашніх мясцовых выбарах захавана шматдзённае датэрміновае галасаваньне. Яго пачатак — ужо праз тыдзень. У гэтыя дні, нягледзячы на працяглыя выходныя, кандыдаты актыўна займаюцца агітацыяй. Многія апазыцыйныя кандыдаты пры гэтым сутыкаюцца з ціскам з боку ўладаў.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Райгазэта не надрукавала праграму Франка Вячоркі, затое знайшла мажлівасьць зьняважыць яго
У Мазыры мясцовыя ўлады пачалі чыніць перашкоды выбарчай кампаніі кандыдата ў дэпутаты райсавету, палітпрызыўніка Франка Вячоркі.
Дырэктарка дома культуры “40 гадоў Кастрычніка” Алена Кох заявіла кандыдату, што адмяніла ягоную сустрэчу з выбарцамі, прызначаную на 15 красавіка. Маўляў, сустрэча не была ўзгодненая ў райвыканкаме.
Апрача таго, як паведаміў Франак Вячорка "Свабодзе", мазырская райгазэта “Жыцьцё Палесься” адмовілася друкаваць ягоную перадвыбарчую праграму:
“У мясцовай газэце “Жыцьцё Палесься” мне адмовілі ў публікацыі праграмы. Затое апублікавалі ў суботнім нумары злосны пасквіль, які называецца “Трудно быць солдатом — хочу стать депутатом” за подпісам Натальлі Канопліч. У ім сьцьвярджаецца, што я хацеў надрукаваць “злостную клевету, порочащую местную исполнительную власть”. “Злостная клевета” — гэта словы: “Чыноўнікі праядаюць нашы з вамі грошы”. Цяпер ясна, чаго яны так баяцца й хто стаіць за ўсімі гэтымі выбарамі”.
Салдат-кандыдат зьбіраецца аспрэчыць гэтую публікацыю й патрабаваць надрукаваць абвяржэньне. Газэта абвінавачвае Франка ў
Камандаваньне вайсковай часткі, дзе служыць спадар Вячорка, правяло таксама сустрэчу салдатаў зь ягоным канкурэнтам, а Франка на яе проста не пусьцілі.
Франак Вячорка змушаны скардзіцца ў пракуратуру і ЦВК
Камандаваньне вайсковай часткі, дзе служыць спадар Вячорка, правяло таксама сустрэчу салдатаў зь ягоным канкурэнтам, а Франка на яе проста не пусьцілі.
З гэтай прычыны кандыдат Вячорка накіраваў скаргі ў пракуратуру й Цэнтральную выбарчую камісію.
Франак Вячорка:
“Мы параіліся з даверанымі асобамі Іванам Нікітчанкам і Ўладзімерам Целепуном і дамовіліся, што будзем праводзіць сустрэчу ў любым разе. Я так і сказаў дырэктарцы дома культуры: калі не атрымаецца правесьці сустрэчу ў залі, то мы правядзем яе на прыступках. Ля дома культуры вызначана месца для правядзеньня пікетаў, і мы правядзем сустрэчу ў форме мітынгу-пікету”.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
У Вялікай Бераставіцы вулічныя шчыты для інфармацыі выбаршчыкам выкарыстоўваюцца для камэрцыйных абвестак
На Гарадзеншчыне кандыдаты ад апазыцыі агітуюць пераважна без арганізаваных сустрэчаў у калектывах і гаспадарках.
Кандыдат у абласны і раённы саветы па Бераставіцкай акрузе Алег Рамашкевіч распавядае, што па раёне наагул даводзіцца хадзіць нават пехатою.
Арганізаваных сустрэчаў нідзе няма, даводзіцца папросту заходзіць да людзей у хату і распавядаць сваю праграму. Ня лепшым чынам, зь яго слоў, справа пастаўлена і ў раённым цэнтры, бо нават няма дзе прымацаваць сваю ўлётку.
Рамашкевіч: “У Вялікай Бераставіцы наагул няма дзе павесіць улёткі, хоць ты на сьцены дамоў іх чапляй. Шчыты, якія прызначаныя дзеля гэтага, завешаныя камэрцыйнымі аб'явамі, якія там матляюцца на ветры, як вісячы сьметнік. Калі там і павесіш сваю ўлётку, то гэта будзе антырэкляма”.
"Чыноўнікі — на колах, апазыцыя — пехам"
У Астравецкім раёне кандыдаты ад АГП у абласны Савет Іван Крук і Мікола Ўласевіч таксама пераважна ходзяць з хаты ў хату і даюць выбарцам свае праграмы.
Абодва кажуць, што людзі прыязна да іх ставяцца, але іх зьдзіўляе тое, наколькі ўлады ім ніяк не спрыяюць. Кампанія хутка завяршаецца, — кажа Іван Крук — а па-сапраўднаму яшчэ і не агітавалі.
Крук: “Такая абстаноўка — я нават зьдзіўляюся. Ніводнай сустрэчы ў калектыве, ніякага графіку няма. Улады самі езьдзяць па калгасах, сустракаюцца зь людзьмі, агітуюць за свайго кандыдата, нават безь яго — маўляў, ён вам дарогі паробіць”.
У Лідзе выбарцы вітаюць сябраў Партыі БНФ
А вось у Лідзе выбарчая кампанія выглядае зусім інакш. Кандыдат ад БНФ Уладзімер Круцікаў распавядае, што для ўсіх трох
Людзі ставяцца да сустрэч з кандыдатамі даволі прыязна.
Прычым выступаюць яны разам, людзі ставяцца да сустрэч з кандыдатамі даволі прыязна. Да прыкладу, у чыгуначным дэпо людзей вельмі хвалявалі праблемы кантрактнай сыстэмы. Былі і іншыя надзённыя пытаньні.
Круцікаў: “Кажуць пра тое, што сьвету няма, дарог. Вось цэнтар гораду ў Лідзе парадкуецца, а на акрузе, дзе я балятуюся, такія рэчы, што нават брыдка казаць, як вуліцы выглядаюць”.
Спадар Круцікаў сказаў, што наступная сустрэча ў іх адбудзецца на мэблевай фабрыцы, дзе ў людзей праблема нізкіх заробкаў.
ВІЦЕБШЧЫНА
Актывісты зь Верхнядзьвінску дагэтуль ня маюць агітацыйных улётак
Паводле актывісткі БСДП “Народная Грамада” Валянціны Кудлацкай, якая балятуецца ў Верхнядзьвінскі райсавет, усе кандыдаты дамаўляліся з Полацкай друкарняй не наўпрост, а праз камісію, якая зьбірала агітацыйныя матэрыялы. Спадарыня Кудлацкая і яшчэ чацьвёра актывістаў здалі ўсё яшчэ на пачатку красавіка, аднак улётак дасюль не атрымалі — ім кажуць, што друкарня не ўпраўляецца выконваць замовы:
“Кажуць, што ўлёткі надрукуюць у сераду. Прывязуць да канца тыдня. Значыцца, усяго тыдзень застаецца, каб данесьці да выбарцаў нейкія агітацыйныя матэрыялы. Добра, калі ў акрузе шматпавярховыя дамы, а калі як у мяне — падтоплены прыватны сэктар? Гэта
Супольныя агітацыйныя плякаты для ўсіх кандыдатаў па акругах ужо гатовыя, але камісія не паклапацілася, каб іх убачылі выбарцы.
Паводле Валянціны Кудлацкай, выбарчая камісія ўвогуле ставіцца да сваіх абавязкаў ня дужа сумленна. Да пракладу, супольныя агітацыйныя плякаты для ўсіх кандыдатаў па акругах ужо гатовыя, але камісія не паклапацілася, каб іх убачылі выбарцы:
“Я вось зараз пад’ехала да таго месца, дзе мусіць вісець агітацыйны плякат. Вісець яны мусяць ужо з 10-га красавіка ў тых месцах, якія вызначыў райвыканкам. Аднак, на жаль, гэтых плякатаў нідзе няма ўвогуле”.
Леанід Аўтухоў робіць захады, каб ягоныя плякаты не зрывалі
Леанід Аўтухоў, старшыня Гарадоцкай раённай суполкі Партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога савету, улёткі ўжо мае і якраз займаецца распаўсюдам:
“Вы мяне засьпелі за распаўсюдам улётак па вуліцы Баграмяна. У Гарадку паўсюль улёткі ўжо, а пасьля Радаўніцы і вёскі навакольныя ахопім. Зь серады пачнем і плякаты агітацыйныя распаўсюджваць. Кожны будзем фатаграфаваць і выдаваць будзем пад расьпіску. Каб не зрывалі. Будзем усё па-сур’ёзнаму рабіць”.
Леанід Аўтухоў ужо не ўпершыню бярэ ўдзел у выбарах. Раней былі выпадкі, што ягоныя агітацыйныя матэрыялы бясьсьледна зьнікалі зь вітрынаў і дошак для аб’яў.
Рыхтуецца актывіст і да сустрэчаў з выбарцамі: на проcьбу жыхароў Гарадку ён зьвярнуўся з запытам у райвыканкам — запытаўся ад імя землякоў пра выдаткі на ўтрыманьне чыноўнікаў.
Паводле Леаніда Аўтухова, людзей цікавіць, у прыватнасьці, чым займаецца ідэалягічны аддзел райвыканкаму, якія мерапрыемствы ён правёў за мінулыя 3 гады, і колькі на гэта было выдаткавана дзяржаўных грошай. А таксама колькі грошай патрачана райвыканкамам на набыцьцё аргтэхнікі і аўтамабіляў за апошні час і на якую суму штомесяц закупляецца паліва для службовага транспарту.
Атрыманыя адказы незалежны кандыдат зьбіраецца выкарыстоўваць у якасьці статыстычных зьвестак у сваіх выступах.
Уладзімер Рамановіч агітуе ў інтэрнэце
Актывіст стваранай партыі БХД Уладзімер Рамановіч, які балятуецца ў Віцебскі гарсавет, ня толькі распаўсюджвае ўлёткі і
Віртуальную агітацыю і інтэрактыўныя зносіны праз інтэрнэт Уладзімер Рамановіч лічыць пэрспэктыўнымі.
Кандыдату 28 гадоў, а значная частка выбарцаў Тэхналягічнай выбарчай акругі № 9 — якраз студэнты. Таму віртуальную агітацыю і інтэрактыўныя зносіны праз інтэрнэт Уладзімер Рамановіч лічыць пэрспэктыўнымі. Канкурэнт спадара Рамановіча — гэта прарэктар унівэрсытэту Аляксей Шут, і ён праводзіць агітацыю сярод моладзі проста па месцы вучобы. Уладзімеру Рамановічу афіцыйную сустрэчу з выбарцамі ў Тэхналягічным унівэрсытэце так і не дазволілі.