Віцебскага актывіста, які 7-га студзеня вывесіў сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы, вінавацяць у злосным хуліганстве і супраціве работнікам міліцыі.
Суд пачнецца а 10:30 у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску (вуліца «Праўды», 34).
Супраць сябра КХП БНФ сьведчаць віцебскія міліцыянты: падпалкоўнік Андрэй Іваноў, малодшы сяржант Максім Максімаў і старшы сяржант Васіль Палітыка, якія, апрача пакараньня паводле крымінальных артыкулаў, патрабуюць па 10 мільёнаў матэрыяльнай кампэнсацыі за маральны ўрон — нібыта Сяргей Каваленка іх публічна зьневажаў падчас затрыманьня.
Апазыцыянэр свае віны не прызнае: ён цьвердзіць, што не аказваў супраціву супрацоўнікам міліцыі, хаця яны яго зьбівалі перад тым, як пасадзіць у службовую машыну. Факт хуліганства ён таксама адмаўляе: настойвае, што праводзіў палітычную акцыю, і гэта нельга разглядаць як хуліганскі ўчынак.
Калі абвінавачаньні, выстаўленыя супраць Сяргея Каваленкі, будуць даказаныя ў судзе, яму пагражае да 6 гадоў турэмнага зьняволеньня.