Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў сёньня ўвечары на ўезьдзе ў Віцебск з боку Полацку — ён быў вывешаны на электрычных дратах на шашой.
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда падзяліўся зьвесткамі з вартых даверу крыніц. Ён кажа, што да сьцяга была прымацавана цыдулка са словамі: «Да дня памяці беларускай паэткі і дзяячкі БНР Ларысы Геніюш. Як жыць —дык жыць для Беларусі. А без яе — зусім ня жыць! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».
Барыс Хамайда лічыць, што нацыянальны сымбаль быў узьняты ў гонар Ларысы Геніюш з тае нагоды, што 7-га красавіка 1983 году вядомая паэтка памерла. Гэта сумная дата, але сёлета ў жніўні беларуская грамадзкасьць адзначыць 100 гадоў з дня народзінаў Ларысы Геніюш.