Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон павіншаваў віцебскіх “выбарцаў”


На фасадзе будынку Палацу культуры чыгуначнікаў у Віцебску сёньня ўвечары залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Ён таксама распавёў, што з вартых даверу крыніц яму вядомы зьмест цыдулкі, прышпіленай да сьцяга. Паводле спадара Хамайды, там напісана: «Да 20-годзьдзя стварэньня віцебскага гарадзкога клюбу „За свабодныя выбары“ Справы сябраў клюбу залатымі літарамі ўпісаныя ў гісторыю нашага любімага Віцебску. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Барыс Хамайда згадаў, што гарадзкі клюб «За дэмакратычныя выбары» быў створаны ў Віцебску 18 студзеня 1990 году. Менавіта ў Палацы культуры чыгуначнікаў адбыўся першы сход сябраў клюбу, і менавіта ў гэтым будынку цягам месяца адкрыта зьбіраліся на пасяджэньні першыя гарадзкія дэмакратычныя актывісты., у тым ліку сам Барыс Хамайда, а таксама ягоны сябар і паплечнік, былы старшыня абласной рады КХП БНФ, цяпер ужо нябожчык Уладзімер Плешчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG