Віцебская гарадзкая выбарчая камісія зарэгістравала новага кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарсавету. Па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 13 будзе балятавацца галоўны архітэктар гораду Віталь Дубік.
Ён стаў чарговым «безальтэрнатыўным» кандыдатам пасьля таго, як паводле стану здароўя адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах зарэгістраваны раней кандыдатам Андрэй Голуб, дырэктар Дома культуры Вэтэрынарнай акадэміі, і акруга засталася без кандыдата ўвогуле.
Паводле заканадаўства, вылучыць новага кандыдата замест зацьверджанага раней маюць права або палітычныя партыі, або працоўныя калектывы — вылучэньне шляхам збору подпісаў у такім выпадку не прадугледжана.
Віталь Дубік прэзэнтуе сябе як беспартыйны кандыдат. Адпаведна, вылучыць яго мог толькі ўласны працоўны калектыў — Віцебскі гарвыканкам, дзе спадар Дубік працуе начальнікам аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва.