На 15 траўня ў Менску заплянаваны славянскі гей-парад.
Прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў маюць намер у траўні-чэрвені правесьці гей-парады ў Маскве, Пецярбургу і Менску.
“У Маскве адбыўся пашыраны аргкамітэт маскоўскага, пецярбурскага і славянскага гей-парадаў, правядзеньне якіх заплянаванае на травень-чэрвень, і былі вызначаны даты правядзеньня акцыяў у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Менску”, — паведаміў “Інтэрфаксу” арганізатар маскоўскага гей-параду Мікалай Аляксееў.
Аргкамітэт па правядзеньні акцый прыняў рашэньне дамагацца дазволу ўладаў гарадоў, дзе заплянаваныя шэсьці.
“У выпадку іх забароны мы маем намер выйсьці на вуліцы без дазволу, для таго каб рэалізаваць канстытуцыйнае права на свабоду сходаў”, — гаворыцца ў паведамленьні.