У сталічным клюбе “6-А” толькі што адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму “Рыба ня можа лётаць”. Распавядае старшыня праваабарончага праету “Гей-Беларусь” Сяргей Андросенка:
“Гэта фільм пра гомасэксуальных хрысьціянаў, зьняты ў ЗША. Пераклад на расейскую мову зроблены беларусам, які жыве ў Вялікай Брытаніі. Ён спэцыяльна прыехаў правесьці прэм’еру ў Беларусі. Фільм дасьледуе гісторыю геяў і лесьбіянак з пратэстанцкіх цэркваў і суполак, якія прайшлі праз рэапэратыўную тэрапію, што прапаноўваецца хрысьціянскімі фундамэнталістамі як сродак зьмены гомасэксуальнай арыентацыі. У фільме падымаецца пытаньне, ці маюць права гомасэксуалы быць хрысьціянамі”.
21 красавіка адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя пра стварэньне камісіі па правах сэксуальных меншасьцяў пры Беларускай партыі “Зялёныя”.
23 красавіка ў офісе Беларускага Хэльсынскага камітэту пройдзе паказ і абмеркаваньне мастацкай псыхалягічнай драмы “Праўдзе ў вочы”- пра праблемы раскрыцьця гомасэксуальнасьці ў падлеткавым веку.
На 25 красавіка заплянаваны круглы стол “Гамафобія ў беларускім грамадзтве: рэальнасьць і стэрэатыпы”.
26-га, падчас “Чарнобыльскага шляху”, прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў зьбіраюцца разгарнуць вясёлкавыя сьцягі…
На думку Сяргея Андросенкі, узровень гамафобіі ў Беларусі ніжэйшы, чым у Расеі, Украіне, Малдове, нягледзячы на тое, што ў краіне нямаарганізацыі па абароне правоў сэксуальных меншасьцяў:
“Канечне, гамафобія ўласьцівая, але збольшага статкавая і віртуальная. Гэта могуць быць камэнтары ў інтэрнэце, ананімныя пагрозы. Што да рэальных зьбіцьцяў, яны зафіксаваныя, але ў Беларусі даволі нізкі паказьнік злачынстваў з-за нянавісьці. Так што калі б у нас цяпер была магчымасьць ці, напрыклад, прапанова з боку дзяржавы арганізаваць фэстываль роўнасьці, фэстываль талерантнасьці — гей-парад, то ён не сустрэў бы такіх пратэстаў, якія сустракае ў Расеі, ва Ўкраіне. У нас бы ня выйшлі такія натоўпы арганізаваных гамафобаў”.
У Беларусі пры канцы 1990-х у Мін’юсьце была афіцыйна зарэгістраваная грамадзкая арганізацыя сэксуальных меншасьцяў “Лямбда”. Яна ладзіла розныя мерапрыемствы, але ў 2000 годзе, калі ў Менску плянавалася міжнародная сустрэча геяў і лесьбіянак ды гей-парад, імпрэзы забаранілі, пачаўся ціск. У Маскве сам мэр Лужкоў у 2006 годзе забараніў гей-парад.
Сяргей Андросенка: “У гэтым годзе мы вырашылі дапамагчы сваім расейскім калегам. Мы заснавалі рух „Славянскі гей-прайд“. У дзень фіналу „Эўрабачаньня“ ён пройдзе ў Маскве. Праваабарончы праект „Гей-Беларусь“ зьяўляецца суарганізатарам маскоўскага гей-параду, і беларуская дэлегацыя паедзе ня ў вельмі маленькім складзе ў Маскву. У наступным годзе разглядаецца магчымасьць правядзеньня беларуска-расейскага гей-параду ў Менску”.
“Гэта фільм пра гомасэксуальных хрысьціянаў, зьняты ў ЗША. Пераклад на расейскую мову зроблены беларусам, які жыве ў Вялікай Брытаніі. Ён спэцыяльна прыехаў правесьці прэм’еру ў Беларусі. Фільм дасьледуе гісторыю геяў і лесьбіянак з пратэстанцкіх цэркваў і суполак, якія прайшлі праз рэапэратыўную тэрапію, што прапаноўваецца хрысьціянскімі фундамэнталістамі як сродак зьмены гомасэксуальнай арыентацыі. У фільме падымаецца пытаньне, ці маюць права гомасэксуалы быць хрысьціянамі”.
21 красавіка адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя пра стварэньне камісіі па правах сэксуальных меншасьцяў пры Беларускай партыі “Зялёныя”.
23 красавіка ў офісе Беларускага Хэльсынскага камітэту пройдзе паказ і абмеркаваньне мастацкай псыхалягічнай драмы “Праўдзе ў вочы”- пра праблемы раскрыцьця гомасэксуальнасьці ў падлеткавым веку.
На 25 красавіка заплянаваны круглы стол “Гамафобія ў беларускім грамадзтве: рэальнасьць і стэрэатыпы”.
26-га, падчас “Чарнобыльскага шляху”, прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў зьбіраюцца разгарнуць вясёлкавыя сьцягі…
На думку Сяргея Андросенкі, узровень гамафобіі ў Беларусі ніжэйшы, чым у Расеі, Украіне, Малдове, нягледзячы на тое, што ў краіне няма
Падчас “Чарнобыльскага шляху”, прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў зьбіраюцца разгарнуць вясёлкавыя сьцягі.