У Нямецкай валянтэркі Сюзаны Паўль у прысутнасьці панятых магілёўская міліцыя забрала пашпарт. Замест яго дзяўчыне выпісалі даведку і абавязалі заўтра зьявіцца ў аддзел грамадзянства й міграцыі Ленінскага раёну Магілёва.
«Мне патэлефанавалі й прапанавалі сустрэцца. Калі я прыйшла, супрацоўнік міліцыі папрасіў, каб я аддала яму пашпарт і заўтра а восьмай гадзіне раніцы прыйшла ў міліцыю. Дзеля чаго, ён не сказаў. Я яму не аддала пашпарт і ён прывёў нас у міліцыю. Я ўжо стамілася. У мяне аформленая выязная віза да 3 красавіка. Я яе атрымала сёньня. Была дамоўленасьць з нашым консулам. Ужо зьбіралася зьехаць. І тут зноў патрабуюць прыйсьці на нейкую гутарку» — паведаміла зь міліцыі «Свабодзе» Сюзана Паўль.
Спадарыня Паўль не выключае, што заўтра яе могуць дэпартаваць зь Беларусі.
У грамадзянкі Нямеччыны ўжо забіралі пашпарт 24 сакавіка. Тады яе разам з каляжанкай Зольвай Шорыес міліцыянты дапытвалі тры з паловай гадзіны. Спачатку іх вінавацілі ў тым, што яны без дазволу наведвалі навучальныя ўстановы ў Магілёве й гутарылі там з моладзьдзю, а потым абвінавачваньне нечакана зьмянілі на парушэньне правілаў знаходжаньня замежных грамадзянаў у Беларусі.
Пашпарты вярнулі толькі 27 сакавіка. Тады дзяўчатам паведамілі, што адміністрацыйная справа супраць іх спыненая.
29 сакавіка зь Беларусі зьехала Зольвай Шорыес, бо ў яе скончыўся тэрмін знаходжаньня ў краіне.
У Магілёў валянтэркі прыехалі 5 месяцаў таму ад няўрадавай нямецкай арганізацыі «Нямецка-рускі абмен» (DRA), каб працаваць у дабрачынным фондзе «Блакітныя берагі». Ён апякуецца дзецьмі-інвалідамі. Зь імі й займаліся маладыя немкі.