Эўразьвяз спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць усе неабходныя намаганьні для таго, каб мясцовыя выбары 25 красавіка адпавядалі міжнародным стандартам і нормам АБСЭ.
Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях Кэтрын Эштан, перадае БелаПАН.
У заяве гаворыцца, што апошнім часам у Беларусі абмяжоўвалася свабода сходаў, асацыяцыі і выказваньня.
Эштан: «ЭЗ глыбока занепакоены ціскам на прадстаўнікоў незалежных мэдыяў, грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйных структураў у Беларусі. Так, няўрадавыя арганізацыі і апазыцыйныя партыі па-ранейшаму сустракаюцца зь цяжкасьцямі пры рэгістрацыі. Гэтыя тэндэнцыі выклікаюць асаблівую занепакоенасьць напярэдадні мясцовых выбараў. Для ЭЗ вельмі важна, каб яны прайшлі добра».
Эштан таксама асудзіла выкананьне ў Беларусі сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да двух беларусаў. Яна заклікала беларускія ўлады апублікаваць поўную інфармацыю пра гэта, а таксама ўвесьці мараторый на вышэйшую меру пакараньня.
Пры гэтым спадарыня Эштан пацьвердзіла гатоўнасьць ЭЗ супрацоўнічаць зь Беларусьсю, у прыватнасьці, у межах палітыкі «Ўсходняга партнэрства». Паводле яе слоў, пашырэньне ўзаемадзеяньня залежыць ад «канкрэтных захадаў Беларусі ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону».