Суд пакараў хлопца штрафам у 40 базавых велічыняў.
Актывіста руху “Маладая Беларусь” Андрэя Кузьмінскага затрымалі раніцай 29 сакавіка.
16 сакавіка Андрэя затрымалі каля будынку Вярхоўнага суду за ўдзел у пікеце на знак салідарнасьці з палітвязьнямі. Разам зь ім у міліцыю трапілі яшчэ некалькі чалавек.
Тады на затрыманых склалі пратаколы. Затрыманым паведамілі, што пазьней будуць прыцягваць іх да адміністрацыйнай адказнасьці.