"У Магілёве не прайшоў рэгістрацыі кандыдатам на дэпутацтва сябра незарэгістраванай партыі Свабоды й прагрэс" Уладзімер Пунчанка. Гэткі жа лёс напаткаў актывістаў незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" — Уладзімера Новікава й Аляксандра Ірхо".
Не зарэгістравалі актывіста незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Андрэя Дзьвігуна. У дакумэнтах апазыцыянэраў выяўлена недапушчальная колькасьць несапраўдных подпісаў.
Тым часам кандыдатамі ў дэпутаты ў аблсавет і гарсавет зарэгістравалі ад аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Фаміна і Юрыя Новікава. Абодва яны з Магілёва. У Круглым кандыдацкае пасьведчаньне атрымае вылучэнка ад Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Зінаіда Мілешчанка.
Папоўніла сьпіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты й партыя БНФ. У Магілёве кандыдатамі сталі Тацяна Анісімава й Тамара Маскалёва.
На гэты час агітацыйную кампанію могуць распачынаць дваццаць апазыцыянэраў. Усяго яны вылучалі сорак сваіх актывістаў.