Паводле апытаньня, праведзенага нядаўна Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ) пры адміністрацыі прэзыдэнта амаль 80% (79.5%) рэспандэнтаў не падтрымліваюць выключэньне сьмяротнага пакараньня з пераліку пакараньняў за ўчыненьне асабліва цяжкіх злачынстваў.
Яшчэ 7% лічаць, што вышэйшую меру пакараньня неабходна захаваць, але можна пры неабходнасьці накласьці на яе мараторый. Паводле ІАЦ за адмену вышэйшай меры пакараньня выступае толькі 4,5% насельніцтва краіны.
Лічба афіцыйнай сацыялёгіі істотна адрозьніваюцца ад дадзеных незалежных сацыёлягаў. Паводле леташяга апытаньня НІСЭПД і сёлетняга лябараторыі НОВАК супраць адмены сьмяротнага пакараньня выступае 48% грамадзян краіны, за адмену – 42% (апытаньне НІСЭПД) ці 39%(апытаньне НОВАК).