Паводле каардынатаркі аргкамітэту партыі БХД Тацяны Севярынец, зь іхных кандыдатаў адмовілі амаль кожнаму другому.
Спадарыня Севярынец кажа, што прэтэнзія да прыхільнікаў БХД адна й тая самая — нібыта несапраўдныя подпісы. Некаторыя актывісты зьбіраюцца зьвярнуцца з гэтае нагоды ў суд.
Паводле старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, кандыдатамі ў дэпутаты аблсавету зарэгістравалі і яго самога, і ўсіх аднапартыйцаў, хто вырашыў балятавацца.
Агулам беручы, незалежных кандыдатаў у дэпутаты саветаў рознага ўзроўню зарэгістравалі ў Шуміліне, Гарадку, Глыбокім, Коханаве, Новалукомлі, Мёрах, Паставах, Наваполацку, Лёзьне, Бешанковічах, Воршы і Барані. Каля дзясятка дэмакратычных актывістаў зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты віцебскага гарсавету, і крыху менш — у дэпутаты абласнога савету.