Міліцыянты затрымалі прэс-сакратара моладзевага аб’яднаньня “Маладая Беларусь” Цімафея Дранчука і актывіста Антона Русіна. Цяпер яны знаходзяцца ў пастарунку міліцыі Першамайскага раёна. Іх абвінавачваюць у тым, што яны нібыта лаяліся матам.
Цімафей і Антон фатаграфавалі актывістаў, якія вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі ў Менску.
Аўтамабіль, у якім знаходзіліся Цімафей і Антон, затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
Хлопцам, якія вывешвалі сьцягі ўдалося ўцячы.