Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Андруся Крэчкі канфіскавалі сьцягі


Андрэй Крэчка
Андрэй Крэчка

Напярэдадні акцыі з нагоды Дня Волі ў кіраўніка "Моладзі БНФ" Андруся Крэчкі канфіскавана 20 бел-чырвона-белых сьцягоў памерам два на адзін мэтар і 500 папяровых сьцяжкоў з сымболікай арганізацыі і гербам "Пагоня".


Крэчка паведаміў БелаПАН, што інцыдэнт адбыўся 24 сакавіка на вуліцы Карбышава ў Менску. Аўтамабіль, у якім знаёмы перадаваў яму сьцягі, адчынілі два супрацоўнікі міліцыі — у форме і ў цывільным.

"Яны заявілі, што я прадаю свайму суразмоўцу мабільны тэлефон, хаця насамрэч гэта была ўсяго толькі зачэпка. Сьцягі канфіскавалі без складаньня пратакола. Мне прапанавалі раніцай зьявіцца ў Цэнтральнае РУУС", — сказаў актывіст.

Прыкладна ў гэты ж час у кватэру, дзе жыве Крэчка, прыйшлі супрацоўнікі спэцслужбаў з позвай у суд на 9 гадзін раніцы 25 сакавіка.

Крэчка сказаў карэспандэнту “Свабоды”, што не пайшоў у суд, бо позвы не падпісваў. Ён мяркуе, што калі б пайшоў у суд, то “маглі б зрабіць так, каб я не пайшоў на акцыю, тым больш, суд можа адбыцца без маёй прысутнасьці”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG