Валавы замежны доўг Беларусі павялічыўся за мінулы год на 45 працэнтаў і склаў 22 мільярды даляраў. Пра гэта паведамляе ў справаздачы Нацыянальны Банк Беларусі. Чаму кіраўніцтва Беларусі ўсё больш бярэ замежных крэдытаў? Ці можна пагадзіцца з уладамі, якія сьцьвярджаюць, што павялічэньне доўгу не нясе пагрозы беларускай эканоміцы? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: Цікава выглядае дынаміка росту замежнага доўгу — у першым квартале 2009 году ён вырас на 7,7%, у другім на 8%, трэцім — 9,5%, і чацьвёртым — 14,2%. Здаецца, даволі красамоўная тэндэнцыя...
Залескі: Гэта тэндэнцыя сьведчыць, што дзяржава стала на сьлізкую сьцяжынку нарошчваньня запазычанасьцяў. Мы часьцяком бачым такое ў жыцьці, калі чалавек пачынае пазычаць грошы без магчымасьці аддаць, і з цягам часу ён пазычае ўсё больш, бо не спадзяецца разьлічыцца.
Для Беларусі мяжой устойлівасьці пры нашым узроўні эканомікі, паводле майго меркаваньня, ёсьць велічыня 19 мільярдаў даляраў. Зараз пры спрыяльных умовах можа з намі нічога і не здарыцца, аднак пры неспрыяльных такая запазычанасьць можа кепска адбіцца ня толькі на рэпутацыі, але і эканамічнай будучыні.
Цыганкоў: Улада можа супакоіць тым, што замежны доўг складае толькі 45% ВУП, і гэта менш чым у многіх эўрапейскіх краінах.
Залескі: У народзе кажуць — покуль тоўсты ўсохне, худы падохне. Тут ёсьць такая бяда, што наша прадукцыя разам з нарастаньнем доўгу адначасова робіцца менш канкурэнтаздольнай. І попыт на яе на нашых традыцыйных рынках скарачаецца.
Цыганкоў: Чаму ўлада, якая раней усяляк імкнулася пазьбягаць запазычаньняў, раптам шалёнымі тэмпамі пачала зьбіраць даўгі.
Залескі: Разьлік на нацыянальны мэнталітэт. Расейцы кажуць — «под лежачий камень вода не течёт», ангельцы кажуць, што камень, які коціцца не парастае мохам. А ў беларусаў ёсьць прымаўка, што на адным месцы і камень мохам парасьце. Вось наша кіраўніцтва і вырашыла, што крызіс мы перачакаць. І калі перачакаем, то можна пазычаць, колькі хочаш. Потым усё стане ў сваю каляіну разьлічымся і ўсё будзе хораша.

Ёсьць такая бяда, што наша прадукцыя разам з нарастаньнем доўгу адначасова робіцца менш канкурэнтаздольнай.