Цыганкоў: Чым можна патлумачыць такое істотнае зьмяншэньне? Ці можна яго патлумачыць нейкія сэзоннымі зьявамі альбо гэта больш стратэгічная тэндэнцыя?
Залескі: Гэтая зьява выкліканая тым крызісам, якога ў нас «няма», як нам цьвердзілі. А ён ёсьць, і разьвіваецца хрэстаматыйна. Быў крызіс перавытворчасьці, потым утварыўся бюджэтны, а цяпер пачынаецца спажывецкі. То бок цяпер кожнаму з нас не хапіла ў сярэднім 92 тысячы, каб купіць тое, што мы хацелі купіць
Цыганкоў: На фоне такой тэндэнцыі ці выглядае рэальным заданьне Аляксандра Лукашэнкі давесьці сярэдні заробак да канца году да 500 даляраў. Ці рэальна гэта?
Залескі: У нашай краіне ўсё рэальна. Загадаюць — і будзе 500. Пакуль улада моцная, цэнтралізаваная і ўсім кіруе.
Вытворчасьць машынабудаўнічай прадукцыі скарацілася на 10 працэнтаў. Яшчэ больш скараціўся продаж гэтай прадукцыі. Машынабудаўнікі былі самай высокааплатнай часткай пралетарыяту. Цяпер у іх заробак моцна скараціўся. Гэтыя прадпрыемствы не заплацілі грошы ў бюджэт, узялі пазыкі, — закруцілася ўся машына эканомікі.
Заробак — гэта частка сабекошту прадукцыі. Адміністратыўным рашэньнем можна плаціць болей, можна — меней. Загадаюць — будуць плаціць болей, калі гэта будзе патрэбна ў палітычных мэтах.
Цыганкоў: Вы кажаце — крызіс толькі ўступае ў наступную фазу. Улады кажуць, што крызіс фактычна скончыўся, і цяпер будзе дакрызісны рост — 8-10 працэнтаў. Хто з вас кажа праўду?
Залескі: Як кажуць мэдыкі — ускрыцьцё пакажа. Праўду гавораць спажыўцы. У эканоміцы галасаваньне адбываецца рублём. Ёсьць спажыўцы нашай прадукцыі за мяжой, і ў гэтым годзе (можа, акрамя Кітаю) ніхто на Захадзе і на Ўсходзе не зьбіраецца купляць у нас больш прадукцыі. І гэта ёсьць нашай галоўнай праблемай.
Цыганкоў: А беларускі спажывец? Ці стаў ён больш купляць?
Залескі: Беларускія спажыўцы стабілізаваліся. Яны б хацелі больш купляць, ды ня могуць. Рост набыцьця тавараў адбываўся апошнім часам коштам крэдытаваньня. Людзі панабіралі крэдытаў, а зараз пачалі заробкі зьніжацца, і ў многіх сем’ях сытуацыя зараз няпэўная. Узяць тых самых машынабудаўнікоў — зарабляў 2 мільёны, а цяпер 600 тысяч. А крэдыты трэба плаціць. Таму попыт і запаволіўся.

Быў крызіс перавытворчасьці, потым утварыўся бюджэтны, а цяпер пачынаецца спажывецкі.