Уга Чавес і Аляксандр Лукашэнка распачалі перамовы

У Каракасе распачаліся перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уга Чавесам у вузкім коле. Гэткім чынам быў распачаты афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі ў Вэнэсуэлу, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Інтэрфакс-Захад.

Перамовам папярэднічала ўрачыстая цырымонія сустрэчы каля палаца Мірафлёрэс, падчас якой узброеная рота ўрачыстай аховы выканала дзяржаўны гімн Беларусі на беларускай мове.