Прэсавая служба «Маладой Беларусі», лідэрам якой зьяўляецца Артур Фінькевіч, паведаміла, што ў школу, якую актывістка руху Наста Машчава скончыла яшчэ 4 гады таму, прыходзілі супрацоўнікі КДБ і БТ.
Былая клясная кіраўніца дзяўчыны паведаміла яе маці, што прадстаўнікі КДБ і Беларускага тэлебачаньня зьбіралі ўсю інфармацыю, якая тычылася Настасьсі — адзнакі, характарыстыкі, заўвагі й г.д.
Прэсавая служба «Маладой Беларусі» паведамляе, што прадстаўнікі спэцслужбаў дапытвалі настаўнікаў, казалі кляснай кіраўніцы, што Наста Машчава была «добрай дзяўчынкай», а стала «чальцом банды».
Маці актывісткі адмовілася сустракацца з прадстаўнікамі школы.
Настасься зьвязвае такі ўзмоцнены ціск на яе асобу з маючымі адбыцца ў красавіку мясцовымі выбарамі.
Наста Машчава патлумачыла: «Днямі я рэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў, мяркую, падобны перасьлед зьвязаны менавіта з гэтым».