Старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын зьвярнуўся сёньня з заявай ў гарвыканкам на дзеяньні адміністрацый Савецкага й Чыгуначнага раёнаў. Ён патрабуе неадкладна даць арганізацыі зьвесткі пра вынікі ўключэньня сябраў АГП ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
У іншым выпадку будзе прапушчаны тэрмін абскарджваньня рашэньняў выканкамаў.
Толчын: «Нашы прадстаўнікі, і я ў тым ліку, прысутнічалі сёньня на паседжаньнях адміністрацый Савецкага й Чыгуначнага раёнаў, дзе фармавалі ўчастковыя камісіі. Аднак мы так і не даведаліся, уключылі ці не нашых вылучэнцаў у камісіі. Гэта ня два й ня тры чалавекі: ва ўчастковыя камісіі Савецкага раёну мы вылучылі 45 чалавек, Чыгуначнага — 25».
Сябра АГП Зінаіда Шуміліна паведаміла, што падчас фармаваньня камісій у адміністрацыі Савецкага раёну было сказана, колькі ўсіх прэтэндэнтаў было вылучана ў камісіі ад грамадзкіх агранізацый і партый, ад працоўных калектываў. Агучылі таксама, што ў камісіях колькасьць дзяржслужбоўцаў не перавышае адну траціну.
«Пасьля паседжаньня, — кажа спадарыня Шуміліна, — я спрабавала высьветліць у кіраўніка адміністрацыі Алега Вялічкі, чаму паасобна не агучылі інфармацыю, хто й колькі прэтэндэнтаў вылучыў у камісіі, колькі зь іх уключылі. Не было сказана нічога і пра вылучэнцаў АГП. На гэта Вялічка павыбачаўся: „Мы ж вучымся“ і параіў дачакацца, калі сьпісы камісій будуць вывешаны ў адміністрацыі».
У адміністрацыі Чыгуначнага раёну камісіі сфармавалі цягам 1-2 хвілін. Начальніца арганізацыйнага аддзелу даклала пра колькасьць прэтэндэнтаў у камісіі й прапанавала прыняць праект рашэньня, які мелі чальцы выканкаму.
Актывіст АГП Уладзімер Кацора: «Па запрашэньні адміністрацыі я прысутнічаў на паседжаньні. Папрасіў назваць, колькі чалавек ад нашай партыі ўключылі ў камісіі, каму адмовілі. Кіраўнік адміністрацыі Сяргей Краўцоў заявіў, што склад камісій неўзабаве будзе надрукаваны ў газэце. Я запярэчыў: „Гэта ж нейкі цырк, а не галоснае фармаваньне камісій“. Мне адказалі, што гэта маё права так лічыць».