Гомельскі актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў абскардзіў пракурору Чыгуначнага раёну забарону рэктара ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны на збор подпісаў у інтэрнаце № 4.
«Мы зьвярнуліся зь лістом да кіраўніцтва ўнівэрсытэту, — паведаміў спадар Аксёнаў. — Прасілі дазволу ўсталяваць у фае інтэрнату стол і два крэслы, каб зьбіраць подпісы ў студэнтаў за вылучэньне нашага актывіста Мікалая Калюкі кандыдатам у дэпутаты гарадзкога й абласнога саветаў. Рэктар Аляксандар Рагачоў адказаў нам, што «збор подпісаў ініцыятыўнай групай у падтрымку прэтэндэнта ў дэпутаты зьяўляецца палітычнай акцыяй». Паводле ж унівэрсытэцкага статуту, ва ўстанове «не дапускаецца дзейнасьць палітычных партыяў, арганізацыяў, а заадно і часовых фармаваньняў, якія ставяць палітычныя мэты».
Адмову рэктара й аспрэчвае спадар Аксёнаў у пракуратуры, бо пастанова Цэнтравыбаркаму не забараняе зьбіраць подпісы ў інтэрнатах, абы толькі чальцы ініцыятыўнай групы выконвалі правілы ўнутранага распарадку. Ініцыятыўная група наагул ня ставіць ніякіх палітычных мэтаў — яна хоча сабраць подпісы ў тых студэнтаў, якія валодаюць выбарчым правам.
Апрача таго, спадар Аксёнаў зьвяртае ўвагу пракурора на тое, што ў горадзе 9 выбарчых участкаў разьмешчаны менавіта ў будынках унівэрсытэтаў, а выбарчы ўчастак № 40 — непасрэдна ў інтэрнаце ўнівэрсытэту імя Сухога.