Міністэрства замежных спраў Літвы запрашае беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй суседняй краіны, яе культурай і сучаснай палітыкай, спраўдзіць свае веды, узяўшы ўдзел у віктарыне “Верым у свабоду”.
Пераможца будзе вызначаны праз жэрабя і атрымае прыз — чатырохдзённую паездку ў Літву на дваіх. Гэта будзе вандроўка ў Вільню і колішнія літоўскія сталіцы — Трокі і Коўна, а таксама на ўзьбярэжжа Балтыйскага мора і Курскую касу.
Яшчэ дзесяць удзельнікаў віктарыны, якія правільна адкажуць на пытаньні, атрымаюць ад МЗС Літвы іншыя прызы. Імя пераможцы стане вядомым 2 ліпеня. Віктарына праводзіцца ў межах імпрэзаў, прысьвечаных 20-й гадавіне аднаўленьня незалежнасьці Літвы.
У 2009 годзе ў віктарыне, прысьвечанай тысячагодзьдзю першай згадкі пра Літву ў пісьмовых крыніцах, узяло ўдзел больш за тры тысячы чалавек з розных краін. Галоўны прыз выйграла ўдзельніца з Украіны.
У прэсавай службе Літвы агенцтву БелаПАН паведамілі, што віктарына праводзіцца праз сайт да 30 чэрвеня.